Увага! Зноў пачасціліся выпадкі падробак прадукцыі

Увага! Зноў пачасціліся выпадкі падробак прадукцыі

Паважаныя Партнёры, даводзім да Вас звесткі, што ў Паўночна-Заходняй акрузе РФ, а таксама ў Жытомірскай вобласці (Украіна) пачасціліся выпадкі падробкі нашай прадукцыі.

Нядобрасумленныя вытворцы выкарыстоўваюць назву і таварны знак «Бярозка», падробленыя дакументы на «Масла салодка-сметанковае несалёнае (82,5 %)» і масла «Сялянскае» (72,5%) і дэзынфармуюць кліента, гарантуючы, што дадзены прадукт зрабіла кампанія ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат». На фота №1№2№3 і №4 Вы можаце азнаёміцца з узорамі падробак.

Мы можам гарантаваць належную якасць прадукцыі якую купляюць непасрэдна на нашым прадпрыемстве ці ў іншых арганізацыях, якія з'яўляюцца афіцыйнымі прадстаўнікамі ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат». Спіс афіцыйных прадстаўніцтваў даступны на сайце, у раздзеле «Прадстаўніцтва».

Пры ўзнікненні якіх-небудзь сумненняў па паходжанні прадукцыі,  пазначанай таварным знакам «Бярозка», просім Вас звярнуцца праз форму Пытанне/адказ карпаратыўнага сайта ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» або патэлефанаваць у аддзел знешне-эканамічнай дзейнасці па тэлефоне +375164367969.

  • Узнагароды
Больше

Апытанне

Паважаныя партнёры! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі на сайце cheese.by?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаныя партнёры! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі на сайце cheese.by?

Падпішыцеся