Бярозаўскі сыраробны камбінат за год уліўся у «Савушкін прадукт»

Бярозаўскі сыраробны камбінат за год уліўся у «Савушкін прадукт»

 

Рэарганізацыя БСК завяршылася 1 кастрычніка. Яго пляцоўкі ўвайшлі ў склад ААТ «Савушкін прадукт» у якасці вытворчага філіяла кампаніі ў Бярозе з вытворчымі цэхамі ў Івацэвічах і Іванава.

На Бярозаўскім сыраробным камбінаце цяпер мадэрнізуюць ключавыя вытворчасці. Рэканструкцыю пачалі з цэха прыёмкі малака, а паралельна пашыраюць цэхі па вытворчасці, паспяванню і захоўванню сыроў. Вытворчыя магутнасці павялічаць і па іншых напрамках.

У бліжэйшай перспектыве ў Бярозе ўсталююць новую лінію па вытворчасці сыру, якая дазволіць нарасціць аб’ёмы выпуску сыроў да 100 тон у суткі. Тут размесціцца самая буйная ў краіне сырная вытворчасць.

 

Апытанне

Паважаныя партнёры! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі на сайце cheese.by?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаныя партнёры! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі на сайце cheese.by?

Падпішыцеся