Сустрэча Анатоля Васільевіча Ліса з калектывам Іванаўскага цэха ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат»

Сустрэча Анатоля Васільевіча Ліса з калектывам Іванаўскага цэха ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат»

У сераду, 19 чэрвеня, старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Васільевіч Ліс правёў выязны прыём грамадзян па асабістых пытаннях у Іванава, а таксама сустрэчу з калектывам Іванаўскага цэха ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат».
Спісачная колькасць працаўнікоў на камбінаце на 1 чэрвеня складае 1248 чалавек, у тым ліку 198 працуе ў Іванаўскім цэху. У снежні 2015 г. на прадпрыемстве быў рэалізаваны буйны інвестыцыйны праект «Арганізацыя вытворчасці сухіх малочных прадуктаў». Сёння ўчастак па вытворчасці сухіх малочных прадуктаў загружаны на сто адсоткаў. За 5 месяцаў гэтага года ў Іванаўскім цэху перапрацавана 77 547 т сыроваткі. Тут вырабляецца сыроватка сухая ў асартыменце і канцэнтрат сыроватачна-тлушчавай сухі «Ультрафат». Маецца ўчастак па вытворчасці ЗЦМ (заменнікаў суцэльнага малака), якія выкарыстоўваюцца ў жывёлагадоўлі для выпойвання цялят. Надалей, як расказаў генеральны дырэктар малочнага холдынга ААТ «Савушкін прадукт» Аляксандр Васільевіч Саўчыц, у склад якога ўваходзіць ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат», на мадэрнізацыю вытворчасці Бярозаўскага сыраробнага камбіната ў 2019-2020 гг. будзе накіравана каля 30 млн даляраў. Што да працы Іванаўскага цэха, у горадзе запланавана будаўніцтва новых ачышчальных збудаванняў з прычыны павелічэння вытворчасці, акрамя таго, не выключана, што тут з'явіцца цэх па вытворчасці экалагічна чыстых малочных прадуктаў.

Апытанне

Паважаныя партнёры! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі на сайце cheese.by?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаныя партнёры! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі на сайце cheese.by?

Падпішыцеся