Дзяржстандарт назваў лаўрэата конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" 2018 года

Дзяржстандарт назваў лаўрэата конкурсу

Лаўрэатам конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" 2018 года стала прадукцыя Бярозаўскага сыраробнага камбіната. Таксама прадпрыемства ўдастоена Дыпломам "Стабільнай якасці". Заслужаныя ўзнагароды былі ўручаны ў рамках IV Міжнароднага форуму-выставы дзелавых кантактаў "Брэст-2019», якая завяршыла сваю работу 12 красавіка 2019 года.

Алей салодка-сметанковае м.д.т. 82,5%, сыр «Мармуровы» м.д.т. 45%, глазураваныя сыркі «Бярозка» заваявалі годныя узнагароды ў рамках конкурсу. Спажыўцы даўно ведаюць і выбіраюць малочную прадукцыю пад гандлёвай маркай «Бярозка». Прызнанне лаўрэатам конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" 2018 года для Бярозаўскага сыраробнага камбіната не выпадкова, бо кожны супрацоўнік прадпрыемства выконвае сваю працу добрасумленна, якасна, з разуменнем справы і адказнасці перад пакупніком за вырабляны прадукт. Дэвіз гучыць «Прыбытак - гэта важна, але заслужыць добрае імя і падтрымку пакупнікоў нашай прадукцыі - гэта галоўнае».

Конкурс "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" праводзіцца штогод з мэтай інфармавання насельніцтва і арганізацый аб якасных айчынных таварах і паслугах, прапанаваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Апытанне

Паважаныя партнёры! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі на сайце cheese.by?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаныя партнёры! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі на сайце cheese.by?

Падпішыцеся