ТМ «Бярозка» і ТМ «PROспорт» па гусце азіяцкай культуры.

ТМ «Бярозка» і ТМ «PROспорт» па гусце азіяцкай культуры.

Прадстаўнікі ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» прынялі ўдзел у прэзентацыі прадукцыі ТМ «Бярозка» і ТМ «PROспорт» для прадстаўнікоў дэлегацый В'етнама і КНР.
13 чэрвеня ў горадзе Брэсце на базе ЗАТ «Брэсцкі навукова-тэхнічны парк» адбыліся перамовы з прадстаўнікамі дэлегацый па пытаннях наладжвання і павелічэння экспартных паставак у В'етнам і КНР. У склад дэлегацыі таксама ўваходзілі дырэктары кампаній Anh Nguyen (будаўніцтва, сельская гаспадарка), інвестыцыйна-гандлёвая кампанія LCI (лагістыка, імпарт, экспарт), прадстаўнікі ЗАТ «Чайна Мерчантс СиЭйчЭн-БіЭлАр Камерцыйная і Лагістычная кампанія».
Падчас дэгустацыі прадукцыі прадстаўнікі замежных краін выказалі сваю цікавасць у экспарце прадукцыі ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат». Варта адзначыць яшчэ той факт, што асаблівую ўвагу заваяваў прадукт для спартыўнага харчавання ТМ «PROспорт», ну а мы ў сваю чаргу пераканаліся, што вырабляем якасны прадукт, які падабаецца не толькі спажыўцам СНД, але і прадстаўнікам азіяцкай культуры.

Апытанне

Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Падпішыцеся