Што мы ямо? «Чэмпіён густу» - удумлівыя, непрадказальныя дэгустацыі і даследаванні беларускіх прадуктаў.

Што мы ямо? «Чэмпіён густу» - удумлівыя, непрадказальныя дэгустацыі і даследаванні беларускіх прадуктаў.

Нагадаем, што з 5 па 10 чэрвеня праходзіла выстава «Белагра-2018». Велізарны размах, больш за 500 кампаній з 28 краін, лепшыя распрацоўкі ўдзельнікаў выставы ў разнастайных галінах, магчымасць убачыць інавацыі, прадэгуставаць прадукцыю, пагутарыць і правесці дзелавыя перамовы з усімі прадстаўнікамі аграрнай прамысловасці на адной тэрыторыі, у адным месцы.
Аднак, ці ведалі вы, што менавіта на выставе праходзіў конкурс «Чэмпіён густу»?

Сутнасць конкурсу заключалася ў тым, што абсалютна аднолькавыя прадукты без апазнавальных знакаў, пад нумарацыяй, прапаноўваліся на дэгустацыю прафесіяналам галіны гэта быў першы этап. Густ, пах, кансістэнцыя, адпаведнасць стандартам якасці, толькі пасля такога строгага адбору ўзор праходзіў у наступны этап. Другі этап галасы спажыўцоў. Усе жадаючыя госці выставы спрабавалі прадукт, вырашалі якой смачней і аддавалі за яго голас. Пераможцы вызначаліся па суме вынікаў галасавання журы і народных дэгустатараў. 

ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» дзякуе ўсім, хто аддаў голас за нашу прадукцыю, нашу працу і нашы старанні. Менавіта вы, не ведаючы пра гэта, выбралі глазураваны сырок ТМ «Мумуся» з начыннем «Малако згушчанае варанае» тлустасцю 20% - першае месца, а таксама прызавыя месцы заваявалі масла «Сялянскае» тлустасцю 72,5% ТМ «Бярозка» і малако цэльнае згушчанае з цукрам 8,5% тлустасці. Дыпломам фіналіста было адзначана малако пастэрызаванае 3,6% тлустасці.
Падводзячы вынікі выставы «Белагра - 2018», прадстаўнікі ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» абмяняліся вопытам з калегамі па цэху, умацавалі партнёрскія сувязі, павялічылі лік дзелавых кантактаў і правялі дэгустацыю прадукцыі.

Апытанне

Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Падпішыцеся