Беларускі аграпрамысловы тыдзень.

Беларускі аграпрамысловы тыдзень.

З 5 па 10 чэрвеня 2018 года стартуе ўсім знаёмая міжнародная выстава беларускай аграпрамысловасці. ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» будзе прадстаўлена ў складзе стэнда ГА «Кіруючая кампанія холдынгу «Канцэрн Брэстмясамалпрам».
Аграрны форум традыцыйна збірае разам не толькі беларускіх прадстаўнікоў харчовай і перапрацоўчай прамысловасці, але і замежных калег і партнёраў.
Удзел прымуць больш за 500 кампаній з 28 краін: Беларусі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, В'етнама, Германіі, Даніі, Ізраіля, Індыі, Італіі, Казахстана, Кітая, Літвы, Латвіі, Нідэрландаў, Пакістана, Польшчы, Расіі, Славакіі, ЗША, Турцыі, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі.
ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» у складзе стэнда ГА «Кіруючая кампанія холдынгу «Канцэрн Брэстмясамалпрам» запрашае на выставу ў Мінскі раён, аг. Шчомысліца, 28, 3-ці км ад МКАД Мінск Брэст, ТЛЦ «Глобус Парк» зала А, нумар стэнда канцэрна В14 / с11.
Графік выставы:
5 чэрвеня з 10.00 да 19.00, афіцыйнае адкрыццё выставы ў 14.00;
6 - 9 чэрвеня з 09.00 да 19.00;
10 чэрвеня з 09.00 да 15.00.
ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» у складзе ГА «Кіруючая кампанія холдынгу «Канцэрн Брэстмясамалпрам» запрашае ўсіх на выставу для правядзення дзелавых перамоў, а таксама для дэгустацыі прадукцыі ТМ «Бярозка», ТМ «ProСпорт» і ТМ «Золата Палесся».

Апытанне

Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Падпішыцеся