SIAL China 2018. Як гэта было і хто быў?

SIAL China 2018. Як гэта было і хто быў?

Беларусь гучна заявіла аб сабе на Ціхаакіянскім узбярэжжы. Вітрыны з беларускімі таварамі ўпершыню з'явіліся ў другім па велічыні сусветным прадуктовым мегамаркеце кірмашы SIAL 2018. Беларускую экспазіцыю 16 мая наведалі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Ігар Брыла, Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Шанхаі Валерый Мацэль і намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення перапрацоўчай прамысловасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Вадзім Пабядзінскі.
3400 кампаній з 70 краін, сярод якіх Аўстралія, Бразілія, Германія, Індыя, Італія, Расія, ЗША, Францыя, Паўднёвая Карэя, прынялі ўдзел у харчовым форуме.
У складзе Нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь 28 кампаній-экспарцёраў мясной, малочнай, кандытарскай і хлебабулачнай прадукцыі, а таксама вытворцы алкагольных напояў.
ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» у складзе стэнда ГА «Кіруючая кампанія холдынгу «Канцэрн Брэстмясамалпрам» прэзентавала на выставе новы напрамак сваёй дзейнасці выпуск спартыўнага харчавання «РгоСпорт». У Шанхаі быў прадстаўлены канцэнтрат сыроватачна бялковы «КСБ-УФ-55» з высокім утрыманнем незаменных амінакіслот і прызначаны для дадатковага харчавання спартсменаў у перыяд інтэнсіўных нагрузак. З сыроў прадэгуставалі «Белавежскі» вэнджаны з праванскай травой і з кменам. У бліжэйшы час гэта НАВІНКА густаў будзе запушчана ў вытворчасць і прадстаўлена на вітрынах у гандлі. Класічны густ сыра «Белавежскі» з перцам і часнаком таксама пакарыў азіяцкіх наведвальнікаў кірмашу.
Прадстаўнікі ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» уражаны маштабам выставы і колькасцю прадуктыўных перамоваў з перспектывай на далейшае супрацоўніцтва. Упершыню прадпрыемства прымала ўдзел у выставе такога маштабу, якая аказвае вялікі ўплыў на кірунак кампаній удзельнікаў, якія выходзяць на рынкі краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну. Дзякуючы выставе прадстаўнікі ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» змаглі атрымаць вялікую колькасць прафесійнай інфармацыі аб рынку, апошніх тэндэнцыях і інавацыях у харчовай прамысловасці рэгіёну.

  • SIAL China 2018. Як гэта было і хто быў?

Апытанне

Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Падпішыцеся