Вынікі III Міжнароднага форума-выставы дзелавых кантактаў

Вынікі III Міжнароднага форума-выставы дзелавых кантактаў

У горадзе Брэсце ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» 26-27 красавіка 2018 г. прыняло ўдзел у III Міжнародным форуме-выставе дзелавых кантактаў у складзе ГА «Кіруючая кампанія холдынгу «Канцэрн Брэстмясамалпрам». У рамках форума-выставы прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь». Па выніках конкурсу старшыня Дзяржстандарту Рэспублікі Беларусь Віктар Уладзіміравіч Назаранка ўручыў дыплом «Стабільная якасць» дырэктару ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» Геннадзію Іванавічу Марозу за дасягненне высокіх вынікаў у выпуску прадукцыі стабільнай якасці. Сярод лаўрэатаў конкурсу, якія атрымалі ўзнагароду, сыркі тварожныя глазураваныя з масавай доляй тлушчу 20% «Мумуся», сыр «Фараон» з масавай доляй тлушчу ў сухім рэчыве 45%, сыр «Сулугуні» з масавай доляй тлушчу ў сухім рэчыве 40%, канцэнтрат сыроватачны бялковы, атрыманы метадам ультрафільтраціі, «КСБ-УФ-55». У тым ліку была адзначана ўзнагародай навінка года канцэнтрат сыроватачны бялковы, атрыманы метадам ультрафільтраціі, «КСБ-УФ-55». Дзякуючы ўдзелу ў III Міжнародным форуме-выставе дзелавых кантактаў ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» пашырыла бізнес-кантакты, заключыла ўзаемавыгадныя дамовы і правяло дэгустацыю прадукцыі для ўсіх наведвальнікаў выставы. Прадукцыя прадпрыемства атрымала годную ацэнку спажыўцоў.

  • III Міжнародны форум-выстава дзелавых кантактаў Брэст 2018

 

Апытанне

Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Падпішыцеся