Нумары для пражывання

Многія жыхары горада Бяроза бачылі на вуліцы Тышкевіча прыгожы яркі будынак, які з'яўляецца інтэрнатам Бярозаўскага сыраробнага камбіната. Ён можа сапраўды лічыцца лепшым, бо ў 2016 годзе інтэрнат адзначаны дыпломам 1 ступені ў намінацыі «Лепшы інтэрнат арганізацый» абласнога конкурсу на лепшы інтэрнат Брэсцкай вобласці. У 2017 годзе інтэрнат пацвердзіў гэты тытул, заняўшы прызавое месца.
Але ці ведаюць жыхары і госці горада, што ў дадзеным інтэрнаце функцыянуюць пакоі адпачынку і замовіць нумар для пражывання можа кожны? Нумары інтэрната можна параўнаць з гасцінічнымі. Яны для тых, хто шукае, дзе спыніцца ў горадзе Бяроза.
Для гасцей і жыхароў горада прадстаўлена:
- 8 двухмесных нумароў
- 8 аднамесных нумароў
- 1 нумар павышанай камфортнасці
- кухня абсталявана ўсім неабходным посудам і бытавой тэхнікай
- Wi-fi, тэлевізар
- трэнажорная зала
- у двары бясплатная Workout пляцоўка
- у крокавай даступнасці фірменны магазін «Верас»
- побач чыгуначны вакзал (10-15 хвілін хады)
- зручная і бясплатная паркоўка.
Замовіць нумар Вы можаце па тэлефонах: +375 (1643) 3 63 99;
+375 (1643) 3 63 90
Тэлефануйце і прыязджайце, мы чакаем Вас!
Няхай Ваша прыбыванне ў горадзе будзе камфортным.
Прайс-лісты
Апытанне
Паважаныя партнёры! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі на сайце cheese.by?
Удзельнічаць