Заслужана лепшая прадукцыя!

Заслужана лепшая прадукцыя!

У сярэдзіне снежня ў Маладзёжным тэатры эстрады ў Мінску прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў грамадскага конкурсу «Лепшая прадукцыя года – 2017», у якім прымала ўдзел ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат».

Прадпрыемству за стабільную якасць прадукцыі было ўручана Гран-пры – унікальны сертыфікат якасці, які сведчыць аб тым, што прадукцыю прадпрыемства можна з упэўненасцю купляць. Тавары-пераможцы былі вылучаныя ў шасці катэгорыях.

Спартыўнае харчаванне «PROспорт» – канцэнтрат сыроватачны бялковы, атрыманы метадам ультрафільтрацыі «КСБ_УФ -55», годна заняло месца ў скарбонцы ўзнагарод.

Сыркі тварожныя глазураваныя з масавай доляй тлушчу 20% ГМ «Мумуся» былі ацэнены па вартасці.

Масла сметанковае «Лёгкае» з масавай доляй тлушчу 60,5 %, сыр «Фараон» з масавай доляй тлушчу ў сухім рэчыве 45%, сыр плаўлены «Беларусачка» з масавай доляй тлушчу ў сухім рэчыве 30%, сыр мяккі «Прыпяцкі» з масавай доляй тлушчу ў сухім рэчыве 12% атрымалі свае ўзнагароды і па праве называюцца лепшай прадукцыяй года.

Асноўнай мэтай конкурсу з'яўляецца садзейнічанне развіццю вытворчасці і рэалізацыі канкурэнтаздольнай прадукцыі, вызначэнне самых новых тэндэнцый у развіцці айчыннага рынку, садзейнічанне спажыўцу ў выбары лепшай прадукцыі. У конкурсе прынялі ўдзел вядучыя прадпрыемствы мясаперапрацоўчай, малочнай, рыбнай, кандытарскай галін нашай рэспублікі, вытворцы пітных, мінеральных вод, безалкагольных напояў і натуральных сокаў.

Апытанне

Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Падпішыцеся