Сапраўдны ласунак!

Сапраўдны ласунак!

Цяперашні ласунак для дзяцей і дарослых – гэта глазураваныя сыркі. Яны адрозніваюцца высокай пажыўнасцю дзякуючы багатаму ўтрыманню бялкоў і вугляводаў.

Сёння на паліцах крам іх велізарнае мноства і варта адзначыць, што Бярозаўскі сыраробны камбінат -  адзін з нямногіх,  хто працягвае вырабляць сыркі ў фальзе, так як беларускі пакупнік іх вельмі любіць і вылучае на паліцы.

З'явілася навінка! Цяпер любімыя глазураваныя сыркі ад ГМ «Мумуся» можна купіць не толькі ва ўпакоўцы Flow-pack, але і ў фальзе!

Новыя сыркі двух відаў ужо ў продажы: з ванілінам і начыннем малако згушчанае варанае. Аснова глазураваных сыркоў - гэта тварог, яго карысць усім вядомая. Ён багаты карыснымі вітамінамі, амінакіслотамі і мікраэлементамі. Прадукт раўнамерна пакрыты хрумсткай глазурай, якую на прадпрыемстве вырабляюць самастойна. Салодкі ванільны смак  сыркоў ацэняць не толькі дзеці, але і дарослыя, а ломкую шакаладную глазуру многія дзеткі абкусваюць як асобны  ласунак, і толькі пасля гэтага ядуць тварогавую масу. Прыцягвае ўвагу дызайн сыркоў, што вельмі важна для маленькіх непасед і чамучак. А самае галоўнае – навінка прадаецца па даступнай цане!

 

Бягом каштаваць  новыя сыркі! Разнастайце свой сняданак, а можа быць, нават абед і вячэру з навінкай «Мумуся».

Апытанне

Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Падпішыцеся