Вынікі Дня моладзі ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»

Вынікі Дня моладзі ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»

Штогод, у рамках асноўнай праграмы фестывалю «Славянскі базар у Віцебску», у горадзе над Дзвіной праходзіць Дзень моладзі, арганізатарам якога выступае Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Асноўныя мерапрыемствы Дня моладзі прайшлі на адной з самых вялікіх плошчаў Еўропы – плошчы Перамогі.

ГМ «Бярозка» ў чарговы раз выступіла генеральным партнёрам мерапрыемства.

Відэа з адкрыцця фестывалю:

  • Фестываль «Славянскі базар у Віцебску»

Вынікі фіналу Рэспубліканскага маладзёжнага танцавальнага марафону «Агонь танца»:

Намінацыя «Шоу-праграма»

1 месца – Узорны харэаграфічны ансамбль «Гарошынка» (Мінская вобласць);
2 месца – Студыя эстраднага танца «V. I. P.» (Віцебская вобласць);
3 месца – Узорны тэатр танца «Менада» (г. Мінск).

Намінацыя «Стрыт дэнс»

1 месца - Калектыў сучаснага танца «Big family» (г. Мінск);
2 месца - SKY MOVE CREW (Гомельская вобласць);
3 месца - ANANKO DANCE SCHOOL (Брэсцкая вобласць).

Намінацыя «Брэйк»

1 месца - Школа сучаснага танца «Адэпт» (Гродзенская вобласць);
2 месца - «CONQUISTADOR» (г. Мінск);
3 месца - Студыя танца «Loco» (Віцебская вобласць).

Намінацыя «Нацыянальны танец»

1 месца - Танцавальны калектыў УА «Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л. С. Выгоцкага» (Гомельская вобласць);
2 месца - Ансамбль песні і танца «Ніва» (Гродзенская вобласць).

Намінацыя «Спартыўная лаціна»

1 месца - Кацярына Сацкевіч, Іван Прахаў (г. Мінск);
2 месца - Балсуноўская Валерыя Аляксандраўна, Кацуба Уладзіслаў Аляксандравіч (Гомельская вобласць);
3 месца - Шоу-дуэт «Прэстыж» (Мінская вобласць).

Намінацыя «Усходні танец»

1 месца - Калектыў эстраднага і ўсходняга танца DALI MAISSA (Віцебская вобласць);
2 месца - Танцавальны клуб «Авацыя» (г. Мінск);
3 месца - Узорны харэаграфічны ансамбль «Гарошынка» (Мінская вобласць).

Намінацыя «Беларускі народны танец»

1 месца - Студыя эстраднага танца «Асарці» (г. Мінск);
2 месца - Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Дружба» (Гомельская вобласць);
3 месца - Танцавальны калектыў «Кантраст» (Віцебская вобласць).

У Рэспубліканскім конкурсе «Бітва дыджэяў «Беларусь і Я» перамогу атрымаў (Сяргей Сямашка) з Мінскай вобласці.

Гэты творчы батл аб'яднаў пераможцаў рэгіянальных тураў праекта ў 2017 годзе і стаў кульмінацыяй Дня моладзі на «Славянскім базары ў Віцебску». А акунуцца ў атмасферу моладзевага свята і нястрымнай музычна-танцавальнай эйфарыі моладзі і гасцям фестывальнага Віцебска дапамаглі будучыя каралі вяртушак (Брэст, Брэсцкая вобласць), (Орша, Віцебская вобласць), (Ліда, Гарадзенская вобласць), (Жлобін, Гомельская вобласць), (Беразіно, Мінская вобласць), (Магілёў, Магілёўская вобласць), (Мінск), папулярны МС Улад Кабякоў, узыходзячыя зоркі беларускай эстрады-група «PROвакацыя», дуэт у складзе Аляксандра Сухарава і Руслана Асланава.

 

ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» віншуе пераможцаў і ўдзельнікаў мерапрыемства! Мы жадаем вам далейшага творчага росту і поспехаў у дасягненні мэтаў.

Апытанне

Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Падпішыцеся