Як прайшоў Дзень горада - 2017

Як прайшоў Дзень горада - 2017

15-16 ліпеня горад Бяроза адзначаў Дзень горада.

Арганізатары паклапаціліся аб тым, каб 540-годдзе Бярозы запомнілася гараджанам шматлікімі культурнымі і забаўляльнымі падзеямі на любы густ і ўзрост. Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня горада, прайшлі на многіх пляцоўках у розных установах і арганізацыях. На свяце горада прысутнічалі афіцыйныя дэлегацыі з іншых раёнаў і нават краін.

У суботу, 15 ліпеня, на галоўнай плошчы горада прайшло святочнае шэсце калектываў арганізацый і прадпрыемстваў раёна, узнагароджанне перадавікоў вытворчасці, а таксама вялікі канцэрт. Каля кінатэатра «Кастрычнік» прайшла рэкламная акцыя газеты «Маяк», рэкламны праект МТС і дэманстрацыя конкурсных кліпаў «Горад у кадры». У цэнтральным парку прайшлі модна-забаўляльныя выступы. Вуліца Савецкая ператварылася ў літаратурны бульвар, вуліца Кастрычніцкая ў Горад майстроў, а Камсамольскі сквер у маляўнічую фотавыставу. У Цэнтры дадатковай адукацыі адбылася святочная дзіцячая праграма. Завяршыўся першы дзень святкаванняў грандыёзным салютом.

16 ліпеня ў в. Здзітава адбыліся:

Мітынг памяці:

  • Мітынг памяці 2017

  • Літаратурна-музычная кампазіцыя «Памяці забыцця не бывае»:

  • Памяці забыцця не бывае

Народнае гулянне прайшло ва ўрочышчы «Дубкі» пад назвай «Льюцца песні звонкія над роднай старонкаю».

А ў г. Бяроза другі дзень свята адзначылі канцэртнай праграмай і маладзёжнай акцыяй «Памяць».

Фотасправаздачу з мерапрыемства вы можаце паглядзець у сацыяльных сетках на старонках Вконтакте і Facebook.

Апытанне

Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Падпішыцеся