Прэс-рэліз: «Славянскі вянок»

Прэс-рэліз: «Славянскі вянок»

9 − 10 чэрвеня 2017 года ў г. Бярозе Брэсцкай вобласці пройдзе IV Міжнародны літаратурна-музычны фестываль «Славянскі вянок». У гэтым годзе фестываль пашырае сваю геаграфію, залучаючы ў свой абарот новыя славянскія краіны. Да прызнаных дзеячаў мастацтваў Беларусі, Украіны, Расіі, Польшчы і Сербіі ўпершыню далучацца іх калегі з Македоніі, Чэхіі, Славакіі і Балгарыі (усяго 9 краін). Удзельнікамі фестывалю стануць больш за 20 чалавек, чыя творчасць адлюстроўвае сучасную нацыянальную культуру.

З года ў год «Славянскі вянок» становіцца ўсё больш значнай падзеяй у культурным жыцці Рэспублікі Беларусь. Арганізатарамі і заснавальнікамі фестывалю выступаюць ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» сумесна з першаснай прафсаюзнай арганізацыяй прадпрыемства. Пасільную падтрымку арганізатарам аказваюць Брэсцкі абласны камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, Бярозаўскі райвыканкам, ЗАСТ «Белнафтастрах».

Літаратурна-музычны форум «Славянскі вянок» аб'ядноўвае вядомых і маладых паэтаў, спевакоў і музыкаў з мэтай азнаямлення шырокай грамадскасці і перш за ўсё моладзі з паэтычнай і музычнай культурай славянскіх народаў. Гэта свята ўзаемаразумення і дружбы. Праводзіцца ён у мэтах актывізацыі і павышэння цікавасці моладзевай аўдыторыі да паэтычнай і песеннай творчасці; садзейнічання творчым зносінам аўтараў з прызнанымі майстрамі слова і музыкі; духоўнаму, маральнаму і эстэтычнаму выхаванню; знаёмства з паэзіяй, музычнай і танцавальнай культурамі славянскіх народаў і ўмацавання творчых і сяброўскіх сувязяў паэтаў, вакальных выканаўцаў і музыкантаў суседніх краін.

Для запрошаных удзельнікаў фэсту 9 чэрвеня будзе арганізаваны экскурсійны тур, у ходзе якога яны пазнаёмяцца з гісторыяй і сучаснасцю беларускага краю.

А 10 чэрвеня ў г. Бярозе (Цэнтральны парк, пачатак а 11.00) пройдзе асноўная праграма фестывалю: праца «горада майстроў», дзе народныя ўмельцы правядуць свае майстар-класы, праца фларыстаў, дзе  пройдзе  мастацкая выстава, выступленне творчых калектываў на адкрытай пляцоўцы, дэгустацыя прадукцыі прадпрыемстваў Бярозаўскага раёна, работа дзіцячых атракцыёнаў і гандлёвых радоў і многае іншае.

Творчым і асноўным акордам фестывалю стане гала-канцэрт «Літаратурна-музычная сустрэча «Славянскі вянок», дзе гледачы змогуць атрымаць асалоду ад творчасці славянскіх народаў. Пачатак канцэрту ў 14.00, уваход для ўсіх жадаючых свабодны. У гэтым годзе фестываль упершыню выйшаў за сцены Бярозаўскага сыраробнага камбіната,  і мерапрыемства пройдзе ў Палацы культуры г. Бярозы (Цэнтральны парк, вул. Леніна, 30), які быў адкрыты ў 2016 годзе.

Мы не пералічваем удзельнікаў фестывалю, так як спадзяёмся, што вы ці вашыя прадстаўнікі стануць гледачамі, а магчыма, і прымуць удзел у фестывалі.

Памятным падарункам для ўдзельнікаў стане прыз глядацкіх сімпатый, дзе кожны голас гледача можа стаць вызначальным. Упрыгожаць канцэрт не толькі запрошаныя госці з іншых краін, але і гонар Бярозаўшчыны - ансамблі «Журавінка», «Картузяне», «Браннагорскія лыжкарыкі», інструментальны ансамбль "Рэнесанс-music" пад кіраўніцтвам Наталлі Неліповіч. Будзе шмат прыемных сюрпрызаў для ўдзельнікаў і гасцей.

У якасці ганаровых гасцей на фестываль запрошаны прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі, органаў дзяржаўнага кіравання і консульстваў краін-удзельніц фестывалю і іншыя вядомыя грамадскія дзеячы.

Праграма мерапрыемства будзе ўключаць у сябе насычаную канцэртную праграму і прэс-канферэнцыю з арганізатарамі і заснавальнікамі фестывалю, з запрошанымі ўдзельнікамі з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Сербіі, Македоніі, Чэхіі, Славакіі і Балгарыі.

Аб фестывалі: «Славянскі вянок» першы раз прайшоў у рамках святкавання 70-годдзя ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» у 2014 годзе (http://www.cheese.by/press-centr/novosti/2014/id320). . Гэта была літаратурна-музычная сустрэча, на якой прысутнічалі госці з Беларусі, Расіі, Украіны. Сустрэча была чарговым звяном у той вялікай і патрэбнай працы на ніве нацыянальнай культуры, якая ўжо многія гады вядзецца на прадпрыемстве. Разам з паспяховым рашэннем эканамічных задач  на заводзе велізарнае значэнне надаецца выхаванню правільных маральных арыенціраў, якія нясе ў сабе літаратура. З году ў год геаграфія культурнай падзеі пашыраецца. У 2015 годзе да фестывалю далучылася Польшча (http://www.cheese.by/press-centr/novosti/2015/id11796), у 2016-м — Сербія (http://www.cheese.by/press-centr/novosti/2016/id17725), а ў 2017-м далучацца Македонія, Чэхія, Славакія і Балгарыя.

Па заканчэнні фестывалю заўсёды гучаць станоўчыя водгукі аб сустрэчы:

  • Славянскі Вянок 2016

Аб прадпрыемстве. ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» — гэта больш за 70 гадоў паспяховай і дынамічнай працы, найбагацейшы вопыт і клапатліва захаваныя традыцыі вытворчасці малочнай прадукцыі, абсталяванне вядучых еўрапейскіх вытворцаў, сучасныя тэхналогіі і высокагатункавая малочная сыравіна. Дасягненні Бярозаўскага сыраробнага камбіната ў галіне якасці прадукцыі і ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці пацвярджаюцца шматлікімі перамогамі на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах. Прадпрыемства вядзе сацыяльна адказны бізнес і ўдзельнічае ў сацыяльна значных праектах для краіны. Адным з такіх праектаў з'яўляецца фестываль «Славянскі вянок».

Увазе сродкаў масавай інфармацыі!

Прыміце наша запрашэнне наведаць фестываль «Славянскі вянок». Мы распавядзём вам аб выдатным прыкладзе дружбы народаў,  дружбы ўлад і аб творчасці.

У рамках фестывалю будзе праведзена прэс-канферэнцыя.

Дата правядзення: 10 чэрвеня 2017 года.

Месца правядзення: Брэсцкая вобласць, г. Бяроза, вул. Леніна, 30, канферэнц-зала Палаца культуры.

Праграма:

12.30 — 13.00 — прыбыццё і рэгістрацыя ўдзельнікаў, дэгустацыя прадукцыі;

13.00 — 13.30 — прэс-канферэнцыя з першымі асобамі і запрошанымі гасцямі (для атрымання больш поўнай інфармацыі просім пытанні, якія вас цікавяць , высылаць загадзя);

14.00 — 18.00 — гала-канцэрт «Літаратурна-музычная сустрэча «Славянскі вянок».

Дадатковая інфармацыя і акрэдытацыя:

Сяргей Гардзейка, тэл.:  8044 544 05 74,  тэл/факс: 8 01643 6 73 99, e-mail: market@cheese.by

Рады будзем Вас бачыць!

Апытанне

Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Падпішыцеся