IV Міжнародны літаратурна-музычны фестываль «Славянскі вянок» пройдзе ў Бярозе

IV Міжнародны літаратурна-музычны фестываль «Славянскі вянок» пройдзе ў Бярозе

З 9 па 10 чэрвеня 2017 года ў Беларусі пройдзе IV Міжнародны літаратурна-музычны фестываль «Славянскі вянок».

«Славянскі вянок» прыкметная падзея ў культурным жыцці Рэспублікі Беларусь. Фестываль задуманы як літаратурна-музычны форум, які аб'ядноўвае вядомых і таленавітых паэтаў, спевакоў і музыкаў з мэтай азнаямлення шырокай грамадскасці і перш за ўсё моладзі з паэтычнай і музычнай культурай славянскіх народаў. Гэта свята ўзаемаразумення і дружбы.

Больш за 20 прызнаных дзеячаў мастацтваў Беларусі, Украіны, Расіі, Польшчы, Сербіі стануць удзельнікамі фестывалю. Упершыню да форуму далучацца прадстаўнікі Македоніі, Чэхіі, Славакіі і Балгарыі.

9 чэрвеня пройдзе знаёмства ўдзельнікаў з Рэспублікай Беларусь.

У гэтым годзе фестываль упершыню выйшаў са сцен завода і будзе праходзіць у Палацы культуры г. Бярозы.

10 чэрвеня чакаем усіх у Палацы культуры (Цэнтральны парк) па адрасе: вул. Леніна, 30, г. Бяроза, Брэсцкая вобласць.

 

УВАХОД ВОЛЬНЫ!

У праграме фестывалю:

з 11.00 у Цэнтральным парку г. Бярозы:

- горад майстроў;

- фларыстыка;

- дэгустацыя прадукцыі;

- сектар харчавання;

- дзіцячыя атракцыёны;

- майстар-класы народных умельцаў;

- мастацкая выстава і многае іншае.

 

У 14.00 ў Палацы культуры адбудзецца гала-канцэрт «Літаратурна-музычная сустрэча «Славянскі вянок».

Арганізатарам і заснавальнікам фестывалю з'яўляюцца ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» і першасная прафсаюзная арганізацыя прадпрыемства пры падтрымцы Брэсцкага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, Бярозаўскага райвыканкама, ЗАСТ «Белнафтастрах».

Аб фестывалі: «Славянскі вянок» першы раз прайшоў у рамках святкавання 70-годдзя ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» у 2014 годзе (http://www.cheese.by/press-centr/novosti/2014/id320). Гэта была літаратурна-музычная сустрэча, на якой прысутнічалі госці з Беларусі, Расіі, Украіны. Сустрэча была чарговым звяном у той вялікай і патрэбнай працы на ніве нацыянальнай культуры, якая ўжо многія гады вядзецца на прадпрыемстве. Разам з паспяховым рашэннем эканамічных задач  на заводзе велізарнае значэнне надаецца выхаванню правільных маральных арыенціраў, якія нясе ў сабе літаратура. З году ў год геаграфія культурнай падзеі пашыраецца. У 2015 годзе да фестывалю далучылася Польшча (http://www.cheese.by/press-centr/novosti/2015/id11796), у 2016-м Сербія (http://www.cheese.by/press-centr/novosti/2016/id17725), а ў 2017-м далучацца Македонія, Чэхія, Славакія і Балгарыя.


  • Славянскі вянок 2016

Апытанне

Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Падпішыцеся