Форум-выстава дзелавых кантактаў «Брэст-2017»

Форум-выстава дзелавых кантактаў «Брэст-2017»

У горадзе Брэсце 27 – 28 красавіка 2017 года прайшоў II Міжнародны форум-выстава дзелавых кантактаў «Брэст-2017», удзел у якім прынялі больш за сто экспанентаў з розных рэгіёнаў краіны, зацікаўленых у пашырэнні геаграфіі экспартных паставак.

Адкрылі выставу намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Андрэй Клец, намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Барташэвіч і генеральны дырэктар Брэсцкага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Валерый Лабун. Намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Андрэй Клец адзначыў, што Брэсцкі рэгіён адкрыты для бізнес-кантактаў і прыцягнення інвестыцый і што падобныя мерапрыемствы спрыяюць таму, каб зрабіць Брэст міжнароднай пляцоўкай для сустрэчы дзелавых колаў Захаду і Усходу.

Удзел у форуме прынялі прадстаўнікі 14 краін: Расіі, Украіны, Польшчы, Пакістана, Нігерыі, Іарданіі, Сірыі і інш. Арганізатарам выступілі Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, Брэсцкае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемстве стварылася сапраўдная пляцоўка для дыялогу беларускіх і замежных дзелавых партнёраў, рэалізацыі перспектыўных бізнес-ідэй і праектаў і прасоўвання беларускага экспарту, стварэння новых навукаёмістых вытворчасцяў у рэгіёне. Экспазіцыя выставы была прадстаўлена прадуктамі харчавання і напоямі, будаўнічымі матэрыяламі і паслугамі, лёгкай і хімічнай прамысловасцю, машынабудаваннем, сельскай гаспадаркай, транспартам, інвестыцыйнай, банкаўскай, страхавой дзейнасцю, турызмам.

У рамках форуму-выставы прадукцыя Бярозаўскага сыраробнага камбіната была прэзентаваная на стэндзе ГА «Кіруючая кампанія холдынгу «Канцэрн Брэстмясамалпрам», які быў прадстаўлены чатырма малочнымі заводамі.

Супрацоўнікамі прадпрыемства былі праведзены перамовы з прадстаўнікамі Пакістана, Польшчы, Расіі, Кітая. Традыцыйна ў рамках форуму-выставы ўсе жадаючыя маглі прадэгуставаць прадукцыю малочнай прамысловасці, прадстаўленую на стэндзе ГА «Кіруючая кампанія холдынгу «Канцэрн «Брэстмясамалпрам». Былі атрыманы добрыя водгукі на сыры паўцвёрдыя і плаўленыя, пітныя ёгурты і глазураваныя сыркі, якія вырабляюцца прадпрыемствам.

Падчас адкрыцця форуму-выставы прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь». Прадукцыя Бярозаўскага сыраробнага камбіната заваявала дыплом «Стабільная якасць» за дасягненне высокіх вынікаў у выпуску прадукцыі стабільнай  якасці. Сярод лепшых тавараў, якія атрымалі ўзнагароды –сыр «Галандскі брусковы», біянапоі кісламалочныя «Мумуся». А таксама спартыўнае харчаванне – канцэнтрат напою «Атлет» пад гандлёвай маркай «PROспорт», якая актыўна заваёўвае рынак спартыўнага харчавання. Чарговая перамога Бярозаўскага сыраробнага камбіната – гэта гарантыя якасці прадукцыі прадпрыемства.

Апытанне

Паважаныя партнёры! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі на сайце cheese.by?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаныя партнёры! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі на сайце cheese.by?

Падпішыцеся