Як прайшоў Чэмпіянат краіны па бодзібілдынгу і фітнесу - 2017

Як прайшоў Чэмпіянат краіны па бодзібілдынгу і фітнесу - 2017

8 і 9 красавіка ў мінскім Палацы спорту «Уручча» адбыўся 30-ы юбілейны чэмпіянат Беларусі па бодзібілдынгу і фітнесу - 2017, які сабраў некалькі дзясяткаў удзельнікаў і ўдзельніц з розных гарадоў краіны. Наймацнейшыя бодзібілдары Беларусі спаборнічалі і наглядна прадстаўлялі свае веды і ўменні ў галіне гарманічна развітога целаскладу.

Чэмпіянат па бодзібілдынгу і фітнесу з'яўляецца штогадовай падзеяй у спартыўным жыцці РБ. Удзельнікі мерапрыемства - гэта лепшыя атлеты Беларусі, многія з якіх прызнаныя аднымі з лепшых у Еўропе і ва ўсім свеце. Большасць удзельнікаў спаборніцтваў з'яўляюцца дзеючымі інструктарамі трэнажорных залаў.

- Юбілейны чэмпіянат сабраў больш за 170 спартсменаў з усіх абласцей Рэспублікі Беларусь. Традыцыйна самая вялікая колькасць спартсменаў з Мінска, - расказаў дырэктар федэрацыі бодзібілдынгу і фітнесу Андрэй Казленка.

Штогод колькасць людзей, якія займаюцца фітнесам, расце, яго папулярызацыю ставіць сабе галоўнай задачай і Беларуская федэрацыя бодзібілдынгу і фітнесу, якая і з'яўляецца арганізатарам спаборніцтваў.

- Наша галоўная мэта - гэта папулярызацыя здаровага ладу жыцця. Бодзібілдынг так ці інакш прысутнічае ў любых відах спорту. Усе ходзяць у трэнажорныя залы - гэта фізічная падрыхтоўка, будова і паляпшэнне свайго цела, прывядзенне мышцаў у тонус, - тлумачыць Андрэй Казленка. - Спаборніцтва ў турніры з'яўляецца адборачным этапам на чэмпіянат Еўропы, па канчатковых выніках будзе сфарміравана зборная каманда, якая атрымае права ехаць на Чэмпіянат Еўропы ў Іспанію.

Галоўным партнёрам чэмпіянату стаў ААТ "Бярозаўскі сыраробны камбінат" - беларускі вытворца спартыўнага харчавання гандлёвай маркі «PROспорт», які актыўна падтрымлівае развіццё спорту. Спецыяльна для юбілейных  спаборніцтваў прадпрыемства прэзентавала новы прадукт - канцэнтрат сыроватачны бялковы КСБ-УФ - 55.

- Гандлёвая марка спартыўнага харчавання "PROспорт" выкарыстоўвае толькі ўласную  натуральную сыравіну і дзякуючы гэтаму становіцца даступнай па цане для канчатковага спажыўца, - распавядае прадстаўнік кампаніі Сяргей Гардзейка. - Да юбілейнага чэмпіянату быў прадстаўлены новы прадукт КСБ-УФ-55. Натуральны кактэйль на аснове КСБ-УФ-55 напаўняе арганізм неабходнымі для якаснай трэніроўкі пратэінамі, пажыўнымі рэчывамі і энергіяй. Падыходзіць як для прафесіяналаў, так і для аматараў.

Ля  стэнда  "PROспорт" усе жадаючыя маглі прыняць удзел у займальных конкурсах-квэстах. У зоне працаваў фітнес-інструктар, які прапаноўваў кожнаму спартсмену выпрабаваць сябе і зарабіць карысныя падарункі. Былі прадугледжаны некалькі варыянтаў практыкаванняў рознай складанасці для ўдзельнікаў рознага ўзроўню фізічнай падрыхтоўкі.

Дэгустацыя прадуктаў "PROспорт" праходзіла ў фармаце "Здаровага бара". Прафесійныя бармэны-спартсмены рыхтавалі смачныя і карысныя кактэйлі на аснове "Атлет" і "КСБ-УФ-55". Тут таксама працавала фотазона з брэндзіраваным пастаментам.

У прадукта "Атлет", які быў запушчаны параўнальна нядаўна, ужо ёсць ушанаванні і ўзнагароды. У Рэспубліканскім конкурсе спажывецкіх пераваг «Прадукт года-2016» #PGminsk2016, пераможныя і прызавыя месцы адразу ў васьмі намінацыях заваявала прадукцыя ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат». Першымі месцамі адзначаны сыры гандлёвай маркі «Бярозка» і канцэнтрат напою «Атлет-З» гандлёвай маркі «PROспорт». «Прадукт года» - гэта аўтарытэтнае званне сярод ўжо зарэкамендаваных на рынку, а таксама інавацыйных тавараў, якое прысуджаецца на падставе нацыянальнага апытання спажыўцоў. Таксама канцэнтрат напою «Атлет-З» стаў лаўрэатам конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2016 года, а прадпрыемства адзначана дыпломам «Стабільная якасць» у намінацыі «Харчовыя тавары» ў адпаведнасці з пратаколам пасяджэння рэспубліканскай конкурснай камісіі Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.

- Мы ўдзячныя кампаніям, якія дапамаглі нам у арганізацыі гэтага турніру. У прыватнасці, Бярозаўскаму сыраробнаму  камбінату, - дадаў Андрэй Казленка.

Гандлёвая марка "PROспорт" спартыўнага харчавання ў канцы мінулага года запусціла сайт http://prosport.by/Для  дыялогу са  спажыўцамі кампанія ёсць і ў сацыяльных сетках https://vk.com/byprosport, https://www.facebook.com/byprosport, https://www.instagram.com/prosport_by/дзе вашай увазе прадстаўлена  невялікая фотасправаздача з месца падзей.

Пераможцы і прызёры Чэмпіянату Беларусі па бодзібілдынгу і фітнесу былі ўзнагароджаны медалямі і дыпломамі Беларускай федэрацыі бодзібілдынгу і фітнесу, а таксама прызамі арганізатараў і партнёраў спаборніцтва. А партнёрам былі ўручаны сертыфікаты ад арганізатараў турніру. Усе прысутныя ў зале змаглі ацаніць гарманічныя прапорцыі спартыўных прыгажунь і ўражлівыя мышцавыя аб'ёмы прадстаўнікоў моцнага полу.

Удзельнікі групамі выходзілі на сцэну, некалькі хвілін дэманстравалі суддзям і гледачам плён сваіх дасягненняў і пад апладысменты вярталіся за кулісы. Мы вырашылі даведацца ў першых прызёраў другога дня спаборніцтваў, якіх намаганняў каштуюць ім медалі.

- Арганізацыя ў гэтым годзе вельмі спадабалася. Мы задаволеныя формай і трэцім месцам, - дзеліцца ўражаннямі адна з удзельніц Вольга. - Многія кажуць, што для таго, каб займацца сваім целам, патрэбна матывацыя. На самай справе патрэбна дысцыпліна, нягледзячы на абставіны, надвор'е або штосьці яшчэ, трэба падымаць сябе і ісці трэніравацца!

Аб сваім удзеле распавёў Дзмітрый Сідараў - інструктар залы "Чыжоўка-Арэна":

- Гэта мой другі ўдзел, першы быў у Магілёве. На Чэмпіянаце ў Мінску ў катэгорыі «Пляжны бодзібілдынг» я заняў 2-ое месца. Што мяне матывуе? Мая сям'я! Хацелася б парэкамендаваць маладым хлопцам і дзяўчатам браць сябе ў рукі, займацца спортам, весці здаровы лад жыцця і ні ў якім выпадку не кідаць пачатае!

Атрымалася павіншаваць ўдзельніка з залатым медалём - Максім Бань

- Тыдзень таму ў Магілёве я выйграў у дысцыпліне "Пляжны бодзібілдынг", заняў  першае месца. Сёння на Чэмпіянаце я таксама выйграў сваю абсалютную катэгорыю, - кажа Максім. - Хачу падзякаваць Федэрацыі Беларускага бодзібілдынгу і фітнесу, бо мерапрыемства было арганізавана на высокім узроўні і з кожным годам прыкметна становіцца лепшым. Мне падабаецца выступаць у Беларусі і не планую спыняцца на дасягнутым. Хачу таксама падзякаваць свайму трэнеру - Сяргею Леанідавічу.

Што параіце спартсменам-пачаткоўцам?

- Я хацеў бы звярнуць увагу на правільнае харчаванне, усё пачынаецца менавіта з гэтага. І, вядома, звярнуцца да трэнера, каб пазбегнуць траўмаў і гарманічна развівацца. Бо заняткі спортам не толькі карысныя для здароўя, яны яшчэ і надаюць упэўненасці ў сабе. А ўпэўненасць напрамую звязана з поспехам на працы, у зносінах і ў многім іншым. Што тычыцца мяне, падрыхтоўка і спаборніцтвы - гэта задавальненне. Я знаходжуся ў форме круглы год!

Вынікі Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па бодзібілдынгу і фітнесу-2017 размеркаваліся наступным чынам: Спампаваць выніковы пратакол

Апытанне

Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Падпішыцеся