8-9 красавіка ў Мінску пройдзе Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па бодыбілдынгу і фітнесу

8-9 красавіка ў Мінску пройдзе Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па бодыбілдынгу і фітнесу

8-9 красавіка ў г. Мінску пройдзе юбілейны 30-ы Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па бодзібілдынгу і фітнесу-2017, які арганізуецца Беларускай федэрацыяй бодзібілдынгу і фітнесу.

Гэта штогадовая падзея ў спартыўным жыцці нашай краіны. Сярод удзельнікаў моцныя і лепшыя атлеты Беларусі, многія з якіх прызнаныя аднымі з лепшых у Еўропе і ва ўсім свеце. Многія ўдзельнікі спаборніцтваў з'яўляюцца дзеючымі інструктарамі трэнажорных залаў. Спаборнічаючы, яны наглядна прадстаўляюць свае веды і ўменні ў галіне эстэтычна прывабнага, гарманічна развітога целаскладу. І наглядна дэманструюць, што прыгажосць цела абавязкова павінна спалучацца са здароўем арганізму і сілай духу.

Галоўны партнёр Чэмпіянату - беларуская гандлёвая марка спартыўнага харчавання PROспорт. «Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь-2017» - гэта спартыўная падзея з шырокай праграмай, у рамках якога адбудзецца выстава ў галіне тавараў і тэхналогій для здароўя і прыгажосці цела. На стэндзе PROспорт гасцей і ўдзельнікаў чакаюць займальныя конкурсы, дэгустацыя прадукцыі ў фармаце здаровага бара і шмат усяго цікавага.

Прынята больш за 230 заявак на ўдзел у турніры. Усе яны дакажуць, што знешнюю прыгажосць цела трэба будаваць, развіваючы лепшыя чалавечыя якасці: розум, імкненне да ведаў, густ, упартасць і працаздольнасць.

«Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь-2017» - гэта лепшае месца для матывацыі, сустрэч з кумірамі, дэгустацыі навінак індустрыі прыгажосці і спартыўнага харчавання, конкурсы, падарункі і запамінальнае шоу самага прэстыжнага турніру Беларусі.

8-9 красавіка, Мінск, Палац Спорту "Уручча". Пачатак у 10.00.

Пра партнёра. ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» - гэта 70 гадоў паспяховай і дынамічнай працы, найбагацейшы вопыт і клапатліва захаваныя традыцыі вытворчасці малочнай прадукцыі, шырокі асартымент, абсталяванне вядучых еўрапейскіх вытворцаў, сучасныя тэхналогіі і высокагатункавая малочная сыравіна. Прадпрыемства вырабляе як добра запатрабаваныя рынкам малочныя прадукты, так і асвоіла выпуск спартыўнага харчавання «Атлет-3» і КСБ-УФ-55 пад гандлёвай маркай PROспорт. Дасягненні Бярозаўскага сыраробнага камбіната ў галіне якасці прадукцыі і ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці пацвярджаюцца шматлікімі перамогамі на міжнародных конкурсах.

Апытанне

Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Падпішыцеся