Адпачываем з розумам на Гульнях розуму!

Адпачываем з розумам на Гульнях розуму!

Гульня №10. Фінал зімовай серыі гульняў.

Сябры, вашай увазе «разбор палётаў» фінальнай гульні. Усе, хто прысутнічаў, не дадуць схлусіць - гульня ўдалася. Інтрыга, азарт, драматызм... усё было на мяжы. Пытанні былі як ніколі каверзныя. Да самага фіналу не ўяўлялася магчымым вызначыць, хто ж у выніку возьме кубак зімовай серыі гульняў. Але пра ўсё па парадку.

І пачнем мы з тых, хто замкнуў выніковую табліцу. «Аснова» нядрэнна ўзяла музычны і марскі туры, а з астатнімі здарыўся правал. Стаўка і зусім падалася варажбой і наборам слоў са складам «ЧЭ»:) Адказы былі арыгінальныя, але няслушныя. Невялікая парада: «трымайце ў галаве тэматыку тура».

“Кантрабасы”, “Drive” і “Вышэйшая 2усовка” набралі па 29 балаў. Няпростая гульня, але стаўка камандам, відавочна, дапамагла дабраць ачкоў. Асабліва тусоўцы, якая ўзяла практычна максімум у стаўцы. “Кантрабасы” павесяліліся і зарабілі падарункавы сіфон ад крамы сантэхнікі «Вадзяны» (Вялікі рынак) за самы смешны няправільны адказ. Краб - пазадарожнік, калі хто прызабыў.

Зусім не стаміліся і “Сябры Друзя”: набіраюць па 30 балаў і займаюць 13 і 14 месцы. “Сяброў Друзя“віншуем са своеасаблівым дэбютам. І мяркуючы па фота, каманда дакладна пазмагаецца ў наступным сезоне як мінімум за званне «Самай вясёлай каманды».

“Глорыя” і “Сябрукі” па 33 балы кладуць у скарбонку і займаюць 11 і 12 месцы. Люстраныя вынікі другой паловы гульні. “Глорыя” не дабрала ледзь-ледзь да заліковых балаў. Адзначым, што каманды адказалі на даволі складаныя пытанні.” Глорыя” толькі на пару з “Бетонам” ведае назву скульптуры з падатковай тэмы. А “Сябрукі” на пару з “Вадзяным” даведаліся ў апісанні клімат у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы.

“Smile” і ”Vitae” з 36 баламі замыкаюць дзясятку першых. Не вельмі ўпэўненая і роўная гульня , але становішча выправіць дапамагла стаўка. “Vitae” і ў стаўцы ўзяла максімум. Акрамя таго, прадстаўніца каманды “Vitae” Кузбар Дар'я атрымала прыз у выглядзе сертыфіката на зніжку ад крамы адзення «Вельвет» (2 паверх ГЦ «7 Неба»).

А далей з 8 па 3 месца вельмі шчыльная табліца і кожная з каманд прэтэндавала на месца на п'едэстале. “Эдэльвейсу” дацягнуцца да тройкі не дазволілі зоркі і прымаўкі, а “Гаспадар” вярнуўся на лідзіруючыя пазіцыі, а падняцца вышэй не дазволілі музыка і ўсе тыя ж зоркі.

«Бетон»: выразная роўная гульня. Не саступалі карэйцы і ў стаўцы не пазналі вуха ў апісанні часткі цела :)

“КНТУ” не адразу ўключыліся ў гонку за баламі, і першы тур прынёс ўсяго 3 балы. Далей набралі ход, але да запаветнай тройкі не хапіла літаральна пары ачкоў.

“Пазітыў” у параўнанні з усёй гульнёй правалілі 1 тур. Але затым набралі такі ход, што перад фінальнай стаўкай займалі першы радок. Аднак няслушныя адказы «Чычэліні» і «Чорны перац» не дазволілі выйграць.

“Вадзяны” ўпэўнена пачаў, але затым поспех закружыў галаву і 5 з 6 турам прынеслі за ўсё тое па 2 балы ў скарбонку. Але каманда здолела сабрацца і ,выдаўшы максімум у 17 балаў ,у стаўцы змагла апярэдзіць “Пазітыў” і заняць трэцяе месца не толькі ў 10 гульні, але і ў агульным зімовым заліку, з чым іх і віншуем.

Ну і цяпер да самага смачнага. Супрацьстаянне двух тытанаў нашых гульняў стала гэтакай вішанькай на нашым торце пад назвай «Гульні Розуму». Як мы ўжо адзначалі, такую драматычную развязку складана нават уявіць. Гэтая фінальная гульня стала сапраўдным упрыгожваннем культурнага жыцця  г. Бярозы. Абедзве каманды прадэманстравалі сапраўдную волю да перамогі і абедзве  заслугоўваюць апладысменты. Упартая барацьба. Роўная колькасць балаў у фінале, роўная колькасць 1 месцаў у выніковым рэйтынгу, роўная колькасць 2 месцаў у выніковым рэйтынгу, і толькі «няўдалыя» 3 і 6 месцы каманд у папярэдніх гульнях дазволілі вызначыць пераможцу зімовай серыі. І мы віншуем «Бярозку Int.» з гэтай галавакружнай перамогай! І ў гульні, і ў сезоне!

Уяўляем, як жа крыўдна “Новым сябрам” за момант сумневы з «аматарам шахмат з Аргентыны»... Перастрахаваліся... Не рызыкнулі... і ў выніку «не выпілі шампанскага»... Аднак, гэта ўсяго толькі гульня! І яна не заканчваецца))) А мы, арганізатары, гаворым усім камандам вялікі дзякуй!!! За тое, што ў кастрычніку-лістападзе мінулага года адгукнуліся і падтрымалі наша пачынанне, за тыя эмоцыі і настрой, з якім вы прыходзьце і дорыце нам. За тое, што ўсе мы класныя!!! (“Бетон” не дасць схлусіць).

А мы трохі перавядзем дух і ўжо зусім хутка 16 сакавіка пачнём новы «Цёплы» сезон. Не сумуйце!!!

 

P. S. Для нас саміх стала сюрпрызам, але! Мікалай Карачанцаў. Ніколі не задумваліся пра гэта, але прозвішча гэтага выдатнага акцёра пішацца праз «О». Вялікі рэспект “Вадзяніку”,” Vitae”,” Бетону” і “КНТУ” за гранічна дакладны адказ!!!

Фота: Сяргей Свідэрскі

Апытанне

Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Падпішыцеся