Чарговы агульны сход акцыянераў ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат»

Чарговы агульны сход акцыянераў ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат»

 

ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» 23 сакавіка 2017 года ў 14.00 праводзіць чарговы агульны сход акцыянераў 

 

ПАРАДАК ДНЯ:

1. Аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці Таварыства за 2016 год і зацвярджэнне бізнес-плана і асноўных напрамкаў дзейнасці Таварыства на 2017 год.

2. Справаздача назіральнага савета Таварыства.

3. Справаздача рэвізійнай камісіі Таварыства.

4. Зацвярджэнне гадавой бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці і размеркаванне прыбытку і страт за 2016 год.

5. Аб выплаце дывідэндаў за 2016 год.

6. Аб парадку выкарыстання прыбытку Таварыства на 2017 год.

7. Аб зацвярджэнні «Палажэння аб парадку ўліку афіляваных асоб і здзяйсненні здзелак з зацікаўленасцю афіляваных асоб» у новай рэдакцыі.

8. Вызначэнне памеру ўзнагароджанняў для членаў назіральнага савета, сакратара назіральнага савета і членаў рэвізійнай камісіі.

9. Выбары членаў назіральнага савета Таварыства.

10. Выбары членаў рэвізійнай камісіі Таварыства.

11. Аб узгадненні спісання жылых дамоў.

Рэгістрацыя акцыянераў 23 сакавіка 2017 года з 13:00 да 13:45.

З матэрыяламі сходу па пытаннях парадку дня сходу можна азнаёміцца ў рабочыя дні (панядзелак-пятніца) з 16 па 22 сакавіка 2017 года, па месцы знаходжання Таварыства: г. Бяроза, вул. Свярдлова, 28, аддзел кадраў з 9:00 да 16:00 (абед з 13:00 да 14:00), 23 сакавіка 2017 года па месцы правядзення сходу.

Сход адбудзецца ў актавай зале ААТ "Бярозаўскі сыраробны камбінат" па адрасе: г. Бяроза, вул. Свердлава, 28.

Спіс акцыянераў для рэгістрацыі ўдзельнікаў сходаў складаецца на 1 сакавіка 2017 года.

Пры сабе ўдзельнікам сходу мець дакумент, які сведчыць асобу (для прадстаўніка акцыянера – пашпарт і даверанасць, аформленую ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства).

Тэлефоны для даведак: 2 30 42,  2 23 21.

Назіральны савет.

Апытанне

Паважаныя партнёры! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі на сайце cheese.by?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаныя партнёры! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі на сайце cheese.by?

Падпішыцеся