Увага! Зноў пачасціліся выпадкі падробак прадукцыі нашага прадпрыемства

Увага! Зноў пачасціліся выпадкі падробак прадукцыі нашага прадпрыемства

Паважаныя Партнёры, даводзім да Вас  звесткі, што ў Паўночна-Заходняй  і Цэнтральнай  акрузе РФ, а таксама ў Жытомірскай вобласці (Украіна) пачасціліся выпадкі падробкі нашай прадукцыі.

Нядобрасумленныя вытворцы выкарыстоўваюць назву  і таварны знак «Бярозка», падробленыя дакументы на «Масла салодка-сметанковае несалёнае (82,5 %)» і масла «Сялянскае» (72,5%) і дэзынфармуюць кліента, гарантуючы, што дадзены прадукт зрабіла кампанія ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат». На фота №1, №2, №3, №4, №5, №6 і №7 Вы можаце азнаёміцца з узорамі падробак.

Мы можам гарантаваць належную якасць  прадукцыі, купленай  непасрэдна на нашым прадпрыемстве ці ў іншых арганізацый, якія з'яўляюцца афіцыйнымі прадстаўнікамі ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат». Спіс афіцыйных прадстаўніцтваў даступны на сайце, у раздзеле «Прадстаўніцтва».

Пры ўзнікненні якіх-небудзь сумненняў па паходжанні прадукцыі, пазначанай таварным знакам «Бярозка», просім Вас звярнуцца праз форму Пытанне/адказ карпаратыўнага сайта ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» або патэлефанаваць у аддзел знешне-эканамічнай дзейнасці па тэлефоне +375164367969.

Апытанне

Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Падпішыцеся