Круасаны з пластаванага цеста з шакаладам

Круасаны з пластаванага цеста з шакаладам

Інгрэдыенты:

  • 2 яйкі
  • сметанковае масла
  • мука
  • воцат
  • ледзяная вада
  • соль

Рыхтуем прадукты для пластаванага цеста хуткага прыгатавання.

У мерны кубачак разбіваем 2 яйкі, дадаем адну чайную лыжку солі, дзве сталовыя лыжкі воцату. Дадаем прыблізна 350 мл ледзяной вады і ўсе добра змешваем. Усяго ў нас павінна атрымацца 500 мілілітраў вадкасці. Ставім вадкасць у халадзільнік. На стол высыпаем адзін кілаграм прасеянай мукі. Увесь час акунаючы замарожанае сметанковае масла або маргарын (800 грамаў) у муку, націраем на буйнай тарцы. Злёгку змешваем нацёртае масла або маргарын з мукой. Яшчэ трохі змешваем нацёртае масла або маргарын з мукой і збіраем горкай. Робім паглыбленне, вымаем з халадзільніка падрыхтаваную вадкасць, наліваем у паглыбленне, змешваем. Хутка замешваем пластаванае цеста. Цеста нельга мясіць - акуратна падымаем цеста з розных бакоў да сярэдзіны, складаем пластамі і прыціскаем. Прыбіраем ком цеста ў бок і збіраем рэшткі, дадаючы іх да асноўнага кавалку цеста. Надаем яму прамавугольную форму, кладзём у цэлафанавы пакет і адпраўляем у халадзільнік мінімум на 2 гадзіны. Лепш вытрымаць пластаванае цеста ў халадзільніку 10-12 гадзін.

Потым цеста раскачайце ў пласт таўшчынёй дзесьці 4-5 мм і нарэжце на доўгія трохкутнікі. На самы шырокі бок трохкутніка выкладзіце некалькі кавалачкаў шакаладу.

Далей згортваем круасаны, як булачкі, шчыльна прыціскаючы цеста. Каб у круасанаў была залатая прыгожая скарыначка, змажам іх узбітым яйкам.

Выпякаць круасаны трэба па асаблівай тэхналогіі: спачатку — пры 220 градусах хвілін 5, а потым — пры 180-190 градусах 15-20 хвілін да залацістага колеру.

Гатовым круасанам дайце трохі астыць, толькі потым падавайце да кавы або гарбаты. Прыемнага апетыту!!!

Рэцэпт ад Аксаны Ляшчонак.

Апытанне

Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Падпішыцеся