Імбірныя пернікі

Імбірныя пернікі

Інгрэдыенты:

  • Сметанковае масла — 110 г
  • Мука — 310 г
  • Крухмал — 40 г
  • Яйкі — 2 шт.
  • Разрыхляльнік — 1 ч. л.
  • Карыца, імбір — па 1/2 ч. л.
  • Мёд — 90 г
  • Цукар — 100 г
  • Каляровая глазура

Гатуем:

  1. Дробна пасекчы халоднае сметанковае масла. Можна змалоць у блендары. Атрымліваецца густая паста, але галоўнае, яна халодная.
  2. У глыбокай місцы змешваем муку (310 г) і крухмал (40 г). Дадаем алей і разрыхляльнік (1 ч. л.) Далей нашы спецыі — карыца і молаты імбір (па 1/2 ч. л.) (Можна ўзяць мушкатовы арэх, молатую гваздзіку ў любых камбінацыях, можна дадаць какава). Туды ж разбіваем два яйкі.
  3. І, нарэшце, уліваем мёд (90 г). Калі ён густы, трэба растапіць у мікрахвалеўцы да вадкага стану. Дадайце 100 грам цукру. Калі занадта салодкі мёд, скараціць цукар да 50.
  4. Цяпер усё змешваем міксерам (насадкі спіральныя) ці можна вымесіць рукамі, толькі вельмі хутка!
  5. Цеста павінна атрымаецца як дробка. Выкладваем яго на працоўную паверхню і вымешваем шар. Доўга не мяшаць! Прыкладна хвіліну, і не дадаваць муку. Цеста не павінна ліпнуць да рук.
  6. Падзяліце яго на дзве часткі, зрабіце блінцы таўшчыней 1 см (так цеста астыне хутчэй, чым калі б у яго была форма шара). Загарніце ў плёнку і прыбярыце ў халадзільнік на 40 хвілін.
  7. Далей кладзём нарыхтоўку цеста паміж двума лістамі пергаменту. Гэта дапаможа працаваць з тэстам чыста і акуратна. І раскочваем качалкай прыкладна да 4-5 мм.
  8. Выразаць фігуркі і выкладваць на пергамент.
  9. Выпякаем ў духоўцы, нагрэтай да 180 градусаў, хвілін 10. Тут глядзіце, як толькі зарумяніцца самы тонкі ўчастак фігуры, печыва гатова. Але вы можаце патрымаць даўжэй.
  10. Рэшткі цеста зноў скруціць у шар (добра вымесіце хвіліну, каб у вас быў аднастайны шар цеста, а не камяк асобных абрэзкаў, так яны будуць сохнуць). Загарніце ў плёнку і прыбярыце ў халадзільнік. Потым даставайце новы пласт цеста і паўтарайце працэс.

Пакуль нарыхтоўкі будуць астываць, прыгатуем глазуру.

  • І вось важны момант — якасна аддзяліць бялок. Перакладаем яго ў міску, дадаем 1 чайную лыжку цытрынавага соку. Бялок ўзбіваем, паступова павялічваючы хуткасць міксера да максімальнай. Потым паніжаць хуткасць ўжо нельга.
  • Калі з'явіцца пышная пенка, мы ўсыпаем цукровую пудру (240 г), абавязкова праз сіта. Павінна атрымаецца даволі густая паста, быццам зацукраваная.
  • Дадаем любы фарбавальнік.
  • Перакладаем ў мяшок. Адразаем зусім маленькі носік, адтуліну дыяметрам 2 мм. І творым))
  • Дайце гатовым пернікам схапіцца, калі таўшчыня залівальнай глазуры будзе каля 1 мм, то праз 15 хвілін яна добра зацвярдзее і можна будзе складаць печыва ў скрыначкі. Альбо памаляваць зверху рознымі кветкамі.
  • Захоўвацца ў герметычным кантэйнеры (можна на стале) печыва будзе каля 2 тыдняў.
  • Можна размаляваць какосам, зорачкамі і г. д


Рэцэпт ад Яўгеніі Кавалёвай

Апытанне

Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Падпішыцеся