«Запечанае мяса ў духоўцы»

«Запечанае мяса ў духоўцы»

Інгрэдыенты:

  • Мяса, мякаць (свініна/ялавічына) — 1 кг
  • памідор — 2 шт.
  • сыр цвёрды — 200 г
  • цыбуліна — 1шт (можна і без цыбулі, па жаданні)
  • часнок — 3 зубчыкі
  • шампіньёны - 3-4шт (па жаданні)

Марынад:

  • Лімонны сок — 1 ч. л.
  • соевы соус — 2-3 ст. л.
  • гарчыца — 1 ч. л.
  • аліўкавы або сланечнікавы алей — 2 ч. л.

Спосаб прыгатавання:

  1. Выбраць роўны (прастакутны), шчыльны кавалак мяса (як на бужаніну). На мясе зрабіць папярочныя надрэзы, не даразаючы да канца.
  2. Змяшаць кампаненты для марынаду і абмазаць мяса з усіх бакоў і ў надрэзах, па смаку пасаліць, паперчыць. Пакінуць мяса марынавацца на 10-12 гадзін.
  3. Нарэзаць лустачкамі сыр і кольцамі памідоры, цыбуліну - паўкольцамі, здрабніць часнок. У кожны надрэз укласці сыр, памідор, цыбулю і часнок. Па жаданні дадайце лустачкі грыбоў.
  4. Мяса загарнуць у фальгу, выкласці на бляху і змясціць у разагрэтую духоўку да 180-200 0С і выпякаць да гатовасці 50-60 хвілін. 2 Варыянт: я яшчэ запякала філе з птушкі, толькі без гародніны.
  5. Гатовае мяса выкласці на талерку і ўпрыгожыць зелянінай.

Прыемнага апетыту!

Рэцэпт ад Валянціны Волінай.

Апытанне

Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Падпішыцеся