Бульбяныя зразы з капустай

Бульбяныя зразы з капустай

Для начыння:

  • Капуста белакачанная – 400-500 г;
  • Морква – 1 шт.;
  • Цыбуля – 1 шт.;
  • Соль, перац.

Для цеста:

  • Бульба-1 кг;
  • Яйка-2 шт.;
  • Мука-3-4 ст. л.;
  • Соль.

Спосаб прыгатавання:

  1. Бульбу адварыць, расцерці і астудзіць.
  2. Дадаць яйкі, перамяшаць і ўсыпаць муку (мукі можна і крыху больш дадаць).
  3. Зрабіць аднастайную масу.
  4. Дробна нарэзаную цыбулю і нацёртую моркву абсмажыць на алеі, дадаць нашаткаваную капусту, пасаліць, паперчыць. Накрыць вечкам і тушыць да гатоўнасці. Можна ў начынне дадаць зеляніну кропу.
  5. Сфармаваць зразы, паніраваць у сухарах або муцэ і абсмажыць на алеі з 2-х бакоў. Затым накрыць вечкам, зрабіць маленькі агонь і падтушыць яшчэ 5 хвілін.
  6. Падаваць гарачымі са смятанай ад «Бярозкі».

Апытанне

Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Падпішыцеся