Салата «Мімоза»

Салата «Мімоза»

Інгрэдыенты:

  • Рыбныя кансервы - 1 банка.
  • Адварная морква - 1 шт.
  • Адварная бульба - 2 шт.
  • Вараныя яйкі - 3 шт.
  • Цвёрды сыр - 200 грам.
  • Маянэз - 400 грам.

Бульбу і моркву нацерці на буйнай тарцы. З рыбнай кансервы зліць алей і расцерці рыбку відэльцам. Сыр і бялкі яек нацерці на буйнай тарцы, а жаўткі яек - на дробнай. Выкладваем прадукты пластамі, не забываючы змазваць кожны з іх маянэзам, наступным чынам: палову нацёртай бульбы, рыбку, моркву, другую частку бульбы. Наступным пластом кладзем бялкі, далей - сыр. Завяршаем кампазіцыю пластом з жаўткоў. Змесціце салату ў халадзільнік прыкладна на 8 гадзін, пасля чаго яго можна падаваць да стала.Смачна з’есці!

Рэцэпт ад Жукавец Юліі.

Опрос

Какие критерии являются для вас определяющими при выборе питьевого йогурта?

Участвовать
Закрыть

Опрос

1 2 3 4
  • Какие критерии являются для вас определяющими при выборе питьевого йогурта?

Подпишитесь