Піца «Дамашняя»

Піца «Дамашняя»

Для цеста:

  • Вада - 100 мл.
  • Дрожджы - 10 гр.
  • Соль - 0,5 чайнай л.
  • Цукар - 1/3 чайнай л.
  • Мука - 1 шклянка
  • Алей - 1 чайная л.

Для начыння:

  • Каўбаса - 100 гр.
  • Цыбуля- 1 шт.
  • Сыр - 150 гр.
  • Таматавы соус - 2 ст. лыжкі
  • Арэгана - 1 чайная л.
  • Перац – па смаку

Спачатку трэба замясіць цеста і паставіць у цёплае месца на 20 мін. Пакуль будзе рыхтавацца начынне,  цеста “рашчыніцца”.  Нарэзаць каўбасу і цыбулю. Узнятае цеста раскачаць у пласт і выкласці ў форму, змазаную алеем. Для таго, каб піца атрымалася яшчэ смачнейшай,  зверху пасыпаем арэгана, перцам і змазваем цеста таматавым соусам. Далей кладзём каўбасу і цыбулю. Запякаць пры 250 градусах 10 хвілін Пасыпаем нацертым на тарцы цвердым сырам і запякаем  яшчэ 3 мін.  Дзівосна смачная, далікатная дамашняя  піца гатовая. Падаваць да стала гарачай.

Прыемнага апетыту.

Рэцэпт ад Шыманчык Наталлі.

Опрос

Какие критерии являются для вас определяющими при выборе питьевого йогурта?

Участвовать
Закрыть

Опрос

1 2 3 4
  • Какие критерии являются для вас определяющими при выборе питьевого йогурта?

Подпишитесь