Піражкі з яблыкамі

Піражкі з яблыкамі

Інгрэдыенты:

  • Мука - 400 г
  • Тварог - 125 г
  • Цукар - 100 г
  • Малако - 100 мл
  • Раслінны алей - 75 мл
  • Сода - 1/2 ч. л.
  • Яйка - 1 шт.

Для начыння:

  • Яблыкі - 4 шт.
  • Цукар - 50 г
  • Карыца - 2 ст. л.

Прыгатаваць начынне: яблыкі парэзаць невялікімі кубікамі, дадаць цукар і карыцу, патушыць пад крышкай да мяккасці яблыкаў. Для прыгатавання цеста неабходна тварог змяшаць з малаком, маслам, цукрам, дадаць муку, соду, гашаную воцатам. Замясіць цеста. Раскачаць невялікія аладкі, пакласці на іх начынне, сфармаваць піражкі. Абмазаць узбітым яйкам. Выпякаць у духоўцы 20-25 мін пры тэмпературы 180 градусаў.

 

Рэцэпт ад Цімашок Алены.

Апытанне

Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Падпішыцеся