Велікодны кулічык

Велікодны кулічык

Інгрэдыенты:

Для цеста:

  • Кефір - 1 шклянка
  • Мука - 1 кг
  • Дрожджы - 50-60 г
  • Сметанковае масла - 100 г
  • Смятана - 100 г
  • Цукар - 1,5 шклянкі
  • Яйкі - 3 шт.
  • Ванілін, разынкі, мак - па смаку

Для глазуры:

  • Бялкі- 2 шт
  • Цукар - 1 шклянка

У цеплы кефір дадаць дрожджы, 1 сталовую лыжку цукру і 0,5 шклянкі мукі. Калі рошчына падыдзе, пакласці смятану і размякчанае сметанковае масла, змяшаць. Жаўткі расцерці з пакінутым цукрам, бялкі ўзбіць з соллю. Дадаць жаўткі з цукрам  у рошчыну і змяшаць, затым пакласці ўзбітыя бялкі. Паступова ўсыпаць муку, добра вымесіць, даць падысці 2 разы, дадаць мак і разынкі.

Гатовае цеста раскласці ў формы, калі яно падыдзе, паставіць у разагрэтую духоўку. Выпякаць да гатоўнасці пры 150 градусах. Гатовыя кулічы упрыгожыць глазурай і кандытарскай пасыпкай. Прыемнага апетыту!

 

Рэцэпт ад Цімашок Алены.

Опрос

Какие критерии являются для вас определяющими при выборе питьевого йогурта?

Участвовать
Закрыть

Опрос

1 2 3 4
  • Какие критерии являются для вас определяющими при выборе питьевого йогурта?

Подпишитесь