Пыхкія сырнікі

Пыхкія сырнікі

Інгрэдыенты:

  • Тварог - 200 г.
  • Ванілін - дробка
  • Цукар - 3 ст.  л.
  • Смятана - 5 ст. л.
  • Яйкі - 2 шт.
  • Манка - 3 ст.  л.
  • Мяккае сметанковае масла - 2 ст. л.
  • Разрыхляльнік - 1 ч. л.

Спачатку тварог змяшаем з цукрам, ванілінам і яйкамі. Затым дадамо алей, манку, разрыхляльнік і смятану. Старанна змешваем да аднастайнасці. Выкладваем цеста ў формачкі і ставім у разагрэтую да 180-200 градусаў духоўку на 20-30 хвілін. Сырнічкі астудзіць, акуратна дастаць з формачак. Дадзены рэцэпт яшчэ вельмі добры тым, што можна смела эксперыментаваць з колькасцю інгрэдыентаў. Я кожны раз, калі гатую, мяняю прапорцыі, а сырнікі заўсёды атрымліваюцца ўдалымі. Цвёрдасць і лёгкасць залежаць ад смятаны: чым менш смятаны, тым  цвярдзейшыя яны атрымліваюцца.

 

Рэцэпт ад Кацярыны Антончык.

Апытанне

Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Падпішыцеся