Паста Карбанара

Паста Карбанара

Інгрэдыенты:

  • Спагецці
  • Сметанковае масла
  • Бекон
  • Часнок
  • Вяршкі
  • Цверды сыр
  • Яечныя жаўткі - 4 шт
  • Соль, перац
  • Чорны молаты перац

 

Закіпяціце ваду ў вялікім рондалі і зварыце пасту да стану «аль дэнтэ». Звычайна для гэтага трэба варыць яе на хвіліну менш, чым паказана на пачку. Пакуль паста варыцца, ратапіце на патэльні алей і абсмажце на ім дробна нарэзаныя часнок і бекон. Да мяккасці і да выразнага часночнага  і смажанабеконнага паху. Зніміце патэльню з агню і ў глыбокай місцы ўзбіце чатыры яечныя жаўткі з вяршкамі і цёртым сырам ад ГМ «Бярозка». Пасаліце і паперчыце сумесь, яшчэ раз узбіце. У гатовыя спагецці вываліце абсмажаныя з часнаком кавалачкі бекону. Уліце сумесь вяршкоў, жаўткоў і пармезану, змяшайце. І адразу падавайце, пасыпаўшы свежанацёртым сырам і чорным молатым перцам.

 

Рэцэпт ад Кацярыны Антончык.

Опрос

Какие критерии являются для вас определяющими при выборе питьевого йогурта?

Участвовать
Закрыть

Опрос

1 2 3 4
  • Какие критерии являются для вас определяющими при выборе питьевого йогурта?

Подпишитесь