Мідыі з чарнасліву

Мідыі з чарнасліву

Інгрэдыенты:

  • чарнасліў без костачак - 300 г
  • сыр цвёрды - 100г.
  • яйка варанае - 1 шт. (калі дробныя, то 2 шт.);
  • арэхі грэцкія - 50 г.
  • часнок - 2-3 зубчыкі.
  • зеляніна, маянэз – па смаку.

Чарнасліў памыць і запарыць (заліць гарачым кіпенем хвілін на 5 - 10). Час залежыць ад якасці чарнасліву, ён павінен стаць мяккім, але не вадкім. Ваду зліць, на чарнасліве з аднаго боку зрабіць падоўжныя разрэзы. Арэхі абсмажыць, астудзіць і пасекчы. Каму больш падабаюцца суцэльныя арэхі, можна ў закуску класці кавалачак, не секчы. Жаўткі яек  здрабніць (бялок можа пайсці на ўпрыгожванне). Зеляніну пасекчы. Сыр пацерці на дробнай тарцы. Усе інгрэдыенты злучыць. Дадаць здробнены часнок, заправіць маянэзам.

Рэцэпт ад Галіны Белавусавай.

Апытанне

Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Падпішыцеся