Велікодны куліч

Велікодны куліч

Інгрэдыенты:

  • Мука - 3-3,5 шклянкі
  • Малако - 1 шклянка
  • Яйкі - 5 шт
  • Цукар - 1 шклянка
  • Цукровая пудра - 0,5 шклянкі
  • Разынкі - 150 гр
  • Дрожджы - 35 гр
  • Лімонны сок - 1 чайная лыжка
  • Сметанковае масла - 200 грамаў
  • Алей - 0,3 чайнай лыжкі

У глыбокую пасудзіну  кладзём 1 ст. лыжку цукру, соль, дрожджы. Уліваем падагрэтае малако, размешваем да растварэння цукру. Дадаем 4-5 ст. лыжак прасеянай мукі. Яшчэ раз змешваем. Пакідаем на 1 гадзіну.

Разынкі прамываем, заліваем кіпенем. Яечныя жаўткі аддзяляем ад бялкоў (бялкі прыбіраем у халадзільнік, яны  нам яшчэ спатрэбяцца). Жаўткі расціраем з цукрам, які застаўся. Дадаём мяккае сметанковае масла. Перакладаем сумесь да рошчыны, калі яна падыдзе. Прасейваем палову мукі, пачынаем замешваць цеста.

Дадаём распараныя разынкі. Выкладваем цеста на стол, дадаючы паступова муку (колькі возьме цеста), працягваем мясіць. Гатовае цеста перакладаем у ёмістасць, змазаную алеем. Пакідаем на 1-1,5 гадзіны для падыходу.

Формы для кулічоў змазваем маслам і прысыпаем рэштай мукі. Раскладваем цеста, пакідаем яшчэ раз для падыходу. Выпякаем у духоўцы 25-30 хвілін пры 180 градусах. Вымаем з формы, даём астыць.

Для прыгатавання глазуры дастаткова аднаго яечнага бялку. Узбіваем яго з лімонным  сокам і цукровай пудрай, пакуль не атрымаем гладкую белую масу. Кулічы пакрываем глазурай.

 

Рэцэпт ад Святланы Хатчанка.

Апытанне

Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Падпішыцеся