Дамашні бісквітны торт з садавінай «Трапічны рай»

Дамашні бісквітны торт з садавінай «Трапічны рай»

Інгрэдыенты:

Для каржоў:

  • Мука - 2 шклянкі;
  • Цукар - 2 шклянкі;
  • Яйкі - 8 шт.,
  • Сода - 1 ч. л. (гашаная воцатам)

Крэм:

  • Варанае згушчанае малако - 1 банка (можна няваранае);
  • Сметанковае масла - 200 гр.
  • Па жаданні можна дадаць арэхі або сухафрукты

Для ўпрыгожвання:

  • Банан - 1 шт.;
  • Мандарын - 1 шт.;
  • Ківі - 1 шт.

Столькі ж садавіны спатрэбіцца для переслойвання каржоў.

Аддзяліць бялкі ад жаўткоў, у бялкі дадаць дробку солі і ўзбіць міксерам, паступова дадаваць цукар і ўзбіваць, затым жаўткі, затым муку (пажадана прасеяць), соду (гашаную), добра ўзбіць да аднастайнай масы. На дно формы для выпякання пакласці пергаментную паперу, краі прамазаць алеем. Заліць цеста ў форму і паставіць у духоўку на 50-60 хвілін, тэмпература 180 градусаў.

Сметанковае масла і згушчанае малако ўзбіць да аднастайнай масы, па жаданні дадаць арэхі або сухафрукты. Гатовы корж разрэзаць на 3-4 часткі (у залежнасці ад таўшчыні). Кожны корж добра прамазаць крэмам і выкласці нарэзаныя ківі і банан.Добра прамазаць торт з усіх бакоў. Верхні корж ўпрыгожыць садавінай.(Ківі, банан, мандарын ці апельсін, вінаград)

 

Рэцэпт ад Святланы Хатчанка.

Опрос

Какие критерии являются для вас определяющими при выборе питьевого йогурта?

Участвовать
Закрыть

Опрос

1 2 3 4
  • Какие критерии являются для вас определяющими при выборе питьевого йогурта?

Подпишитесь