Салянка мясная

Салянка мясная

Інгрэдыенты:

  • Ялавічына - 400 грамаў
  • Сасіскі - 4 штукі
  • Каўбаса  вараная - 200 грамаў
  • Агуркі салёныя - 3 штукі
  • Вяндліна - 200 грамаў
  • Цыбуля- 1 штука
  • Пятрушка - 1 пучок
  • Смятана - па смаку
  • Масліны (без костачак) - 1 банка
  • Таматная паста - 2 сталовыя лыжкі

З ялавічыны (можна і з свініны) варым булён, дадаем туды лаўровы ліст і чорны перац. Наразаем цыбулю, агуркі і пятрушку і тушым 10 хвілін з таматнай пастай. Таксама наразаем сасіскі, каўбасу, вяндліну і мяса з булёну.

У булён кладзём тушаную сумесь і варым хвілін 10-12, пасля гэтага дадаём сасіскі, каўбасу, мяса і вяндліну. Варым да таго часу, пакуль булён не закіпіць. Дадаем банку маслін (разам з расолам), даводзім да кіпення і выключаем агонь.

На стол падаём са смятанай і скрылікам лімона.

Опрос

Какие критерии являются для вас определяющими при выборе питьевого йогурта?

Участвовать
Закрыть

Опрос

1 2 3 4
  • Какие критерии являются для вас определяющими при выборе питьевого йогурта?

Подпишитесь