Сырны суп

Сырны суп

Інгрэдыенты:

  • Курынае філе - 500 грамаў
  • Плаўлены сыр - 200 грамаў
  • Бульба - 400 грамаў
  • Цыбуля - 150 грамаў
  • Морква - 180 грамаў
  • Масла сметанковае - па смаку
  • Соль - па смаку
  • Чорны молаты перац - па смаку
  • Лаўровы ліст, зеляніна - па смаку
  • Грэнкі - па смаку

У 3-літровы рондаль кладзём мяса курыцы і заліваем вадой. Даводзім да кіпення, дадаём чайную лыжку солі, пару гарошын чорнага перцу і 2-3 лаўровыя лісты. Варым 20 хвілін, а затым вымаем мяса.

Бульбу чысцім і наразаем кубікамі. Тое самае робім зцыбуляй, а моркву трэба нацерці на тарцы.

У кіпячы булён дадаём бульбу і варым яшчэ 5-7 хвілін. У гэты час абсмажваем на сметанковым масле моркву і цыбулю, злёгку солім і перчым і дадаём у булён. Працягваем варыць 5-7 хвілін.

У канцы дадаём парэзанае мяса і плаўлены сыр, вельмі добра змешваем і выключаем агонь.

Перад падачай пасыпце суп зелянінай і грэнкамі па смаку.

Апытанне

Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Падпішыцеся