Баклажаны ў кляры з сырам

Баклажаны ў кляры  з сырам

Інгрэдыенты:

  • Баклажан - 2 штукі
  • Яйкі - 2 штукі
  • Цвёрды сыр - 100 грамаў
  • Малако - 100 мл
  • Мука - 1/2 шклянкі
  • Чырвоны молаты перац - 1 чайная лыжка
  • Соль - па смаку

Баклажаны чысцім ад лупіны, наразаем лустачкамі па паўсантыметра, солім і пакідаем на 30 хвілін. Пасля гэтага лустачкі адціскаем.

Націраем сыр на буйной тарцы. Узбіваем яйкі, дадаем малако, муку і палову цёртага сыру. Солім, пасыпаем чырвоным перцам. Абмакваем лустачкі баклажана ў кляр і абсмажваем з абодвух бакоў у алеі да залацістага колеру. Выкладваем баклажан на плоскае блюдаі пасыпаем рэштай сыру.

Смачна з’есці!

Апытанне

Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Падпішыцеся