Курыныя катлеты ў сметанковым соусе

Курыныя катлеты ў сметанковым соусе

Інгрэдыенты:

  • Вяршкі 10-20 % - 100 грамаў
  • Плаўлены сыр - 100 грамаў
  • Батон - 2 кавалкі
  • Курыныя яйкі - 1 штука
  • Мускатны арэх - 1 дробка
  • Лаўровы ліст - 1 штука
  • Соль, перац, травы - па смаку
  • Курыныя грудкі - 500 грамаў

Перш за ўсе падрыхтуем мяса. Грудкі трэба вызваліць ад костак і скуры, а затым пракруціць ў мясарубцы. Можна пракруціць ў мясарубцы двойчы, каб мяса атрымалася далікатнейшае. Мякаць батона замочваем ў свяршках, адціскаем і змешваем з мясам. Туды ж дадаём травы, соль, перац і яйка. Змешваем, пакуль не атрымаецца аднастайны фарш. Скручваем катлеты, абсмажваем да залацістага колеру і выкладваем на талерку.

Выліваем 100 грам вяршкоў у патэльню, у якой смажыліся катлеты, дадаём мускатны арэх, лаўровы ліст і плаўлены сыр. Памешваем ўсё гэта на ціхім  агні да поўнага растварэння сыру. У гэты соус выкладваем катлеты, закрываем крышкай  і пакідаем потым патаміцца 10 хвілін на ціхім агні.

Падаём з макаронамі альбо рысам.

Прыемнага апетыту!

Апытанне

Какие критерии являются для вас определяющими при выборе питьевого йогурта?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1 2 3 4 5
  • Какие критерии являются для вас определяющими при выборе питьевого йогурта?

Падпішыцеся