Далікатная сёмга з вяршкамі

Далікатная сёмга з вяршкамі

Інгрэдыенты:

  • Стэйк сёмгі - 1 кілаграм
  • Цвёрды сыр - 100 грамаў
  • Вяршкі- 300 мілілітраў
  • Цыбуля- 1 штука
  • Соль, перац – па смаку

Рыба рыхтуецца хутка, таму яе можна ставіць у духоўку за 40 хвілін да бою курантаў. Форму для рыбы змазваем сметанковым маслам, а потым алеем. Выкладваем кавалачкі рыбы адным пластом. Вяршкі  змешваем з перцам і соллю і заліваем рыбу. Зверху выкладваем цыбулю, нарэзаную паўколамі. Націраем сыр на буйной тарцы і пасыпаем па-над цыбуляй. Духоўку разаграваем да 180 градусаў, кладзём рыбу і выпякаем 25-30 хвілін. Для таго, каб рыба не падгарэла, накрываем яе зверху тонкім пластом фальгі. Праз 25 хвілін рыба гатовая! Можна падаваць з гарнірам!

Апытанне

Паважаныя партнёры! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі на сайце cheese.by?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаныя партнёры! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі на сайце cheese.by?

Падпішыцеся