Салата «Цэзар» класічная

Салата «Цэзар» класічная

Інгрэдыенты:

  • Курыная грудка - 150 грамаў
  • Цвёрды сыр - 40 грамаў
  • Пшанічны батон - 2 лустачкі
  • Часнок - 2 зубчыкі
  • Лісце салаты
  • Яйкі - 1 штука
  • Аліўкавы алей - 4 сталовыя лыжкі
  • Лімонны сок - 1 шклянка

Спачатку прыгатуем грэнкі - наразаем лустачкі батона невялікімі  кубікамі і выкладваем на бляху. Часнок прапускаем праз прэс, змешваем з паловай аліўкавага алею і адпраўляем сумесь на 30 секунд у мікрахвалевую печ, каб часнок аддаў водар аліўкаваму алею. Далей трэба апырскаць ім грэнкі і паставіць іх румяніцца ў духоўку, даведзеную да 150 градусаў.

Затым філе курыцы націраем соллю і перцам (пры жаданні можна дадаць крыху мёду, лімоннага соку і аліўкавага алею). Пакідаем нашу курачку на 30 хвілін у марынадзе, а пасля наразаем невялікімі кавалачкамі ўздоўж валокнаў. Абсмажваем на сярэднім агні з двух бакоў да гатоўнасці, толькі трохі зарумяньваючы.

Лісце салаты прамываем халоднай вадой, выкладваем у глыбокую ёмістасць, напоўненую халоднай вадой. Пакідаем іх у вадзе на 1 гадзіну, гэта зробіць лісце храбусткім.

Для падліўкі на працягу адной хвіліны адварваем яйка, выкладваем ў міску, дадаём лімонны  сок, 2 чайныя лыжкі аліўкавага алею і ў  блендары змешваем усё  да аднастайнасці. Па смаку можна дадаць солі.

Націраем талерку для салаты разрэзаным напалову зубчыкам часнаку, выкладваем абсушанае лісце салаты, парваўшы яго  рукамі, затым кладзём лустачкі курыцы і грэнкі, чаргуючы іх, паліваем соусам. Пасыпаем салату нацёртым на дробнай тарцы сырам.

Адразу падаём  на стол, каб грэнкі не паспелі размокнуць. Прыемнага апетыту!

Апытанне

Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Падпішыцеся