Соус з селядца з цыбуляй

Соус з селядца з цыбуляй

Інгрэдыенты:

  • тоўсты селядзец - 1 штука
  • цыбуліна - 1 штука
  • смятана - 1 шклянка
  • зяленая цыбуля  - па смаку

Чысцім цыбуліну і дробна наразаем яе. Селядзец чысцім ад вантробаў, адразаем галаву і прамываем пад вадой. Здымаем скуру і аддзяляем  філе ад костак. Гатовае філе дробна сячом або прапускаем праз мясарубку разам з цыбуляй. Атрыманую масу запраўляем смятанай і добранька змешваем. Гатова! Выкладваем ў салатніцу і ўпрыгожваем дробна пасечанай цыбуляй.

Апытанне

Паважаныя партнёры! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі на сайце cheese.by?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаныя партнёры! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі на сайце cheese.by?

Падпішыцеся