Хрумсткія курыныя грудкі

Хрумсткія курыныя грудкі

Інгрэдыенты:

  • аліўкавы алей - 1 сталовая лыжка
  • кефір - 1/2 шклянкі
  • перац кайнейскі чырвоны - 1/8 чайнай лыжкі
  • соль - па смаку
  • дыжонская гарчыца - 1 / 2 сталовай лыжкі
  • хлебная дробка - 1 шклянка
  • курыныя грудкі - 450 грамаў

Здымаем з курыных грудак скурку і наразаем тоўстымі палоскамі. У адной місцы змешваем кефір, гарчыцу, соль і перац. У другой місцы - хлебную дробку. Абмакваем грудкі ў нашу кефірную вадкасць і абвальваем у хлебнай дробцы. Накрываем бляху фальгой, змазваем аліўкавым алеем, выкладваем нашы кавалачкі курыцы і ставім у духоўку на 20 хвілін пры тэмпературы 200 градусаў. Гатова! Падаем на стол разам з гарнірам.

Парада:

Хлебную дробку можна зрабіць самому. Мякаць хлеба дробна наразаем або разрываем рукамі. Як альтэрнатыўны варыянт, падыдуць паніровачныя сухары.

 

Апытанне

Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Падпішыцеся