Курыны крэм-суп з грыбамі

Курыны крэм-суп з грыбамі

Інгрэдыенты:

  • курынае мяса - 250 грамаў
  • шампіньёны - 150 грамаў
  • сметанковае масла – 3 сталовыя лыжкі
  • цыбуліна - 1 штука
  • вяндліна - 1 лустачка
  • курыны булённы  кубік - 1 штука
  • вада - 2 шклянкі
  • вяршкі сярэдняй тлустасці - 1/2 шклянкі
  • пятрушка - 1 пучок

Для пачатку адварваюць мяса і шампіньёны. Адваранае мяса наразаем дробнымі кавалачкамі, а грыбы - на 2 або 4 часткі, як Вам больш падабаецца. На патэльні растопліваем сметанковае масла і абсмажваем на ім цыбулю і вяндліну. Пасля таго як вяндліна абсмажылася і набыла лёгкі

залацісты колер, дадаём ваду і булённы кубік. Даводзім да кіпення і працягваем варыць на ціхім агні. Хвілін праз 10 вымаем вяндліну і рэжам саломкай або кубікамі. У наш суп неабходна дадаць мяса і грыбы і зноў давесці да кіпення. Дадаём вяршкі і пастаянна мяшаем, не даючы нашай страве закіпець. 3-4 хвіліны -  і суп гатовы! Пераліваем у супніцу і пасыпаем вяндлінай і пятрушкай!

Парада:

Да гэтай стравы выдатна падыходзяць храбусткія французскія булачкі, якія можна парэзаць кубікамі і пасыпаць імі суп.

Апытанне

Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Падпішыцеся