Корн догі

Корн догі

Інгрэдыенты:

  • рафінаваны алей - 400 мл
  • кукурузная мука - 1 шклянка
  • чырвоны молаты перац - 0,5 чайнай лыжкі
  • цукар - 1 сталовая лыжка
  • малочныя сасіскі - 15-17 штук
  • малако - 1 шклянка
  • пшанічная мука - 1 шклянка
  • разрыхляльнік - 1 чайная лыжка
  • соль - 0,5 чайнай лыжкі
  • курыныя яйкі - 2 штукі

Для пачатку прыгатуем кляр для сасісак. Бяром глыбокую міску і выбіваем туды яйкі, дадаём цукар, соль і перац. Добранька ўзбіваем, добаўляем малако і ўзбіваем яшчэ разок. Высыпаем спачатку кукурузную муку, а затым пшанічную і разрыхляльнік. Змешваем да аднастайнай масы. Цеста павінна атрымацца густым.

Алей выліваем у рондальчык і няхай сабе грэецца да 180 градусаў. Бяром сасіскі і абвальваем  іх у муцэ  або крухмале (не забудзьцеся зняць з сасісак лупіну). Кляр для зручнасці  можна пераліць у шклянку альбо змазваць ім сасіску з дапамогай лапаткі. Абмакваем сасіскі ў кляр і пачынаем смажыць ў растопленым алеі. Сігналам да таго, што страва гатова, Вам паслужыць раўнамерны  залацісты колер. Пасля абсмажвання выкладвайце "догі" на сурвэтку або папяровы ручнік, каб выдаліць лішні алей.

Усе, страва гатова! Дадаць маянэз, кетчуп, гарчыцу або сыр пасмаку. Прыемнага апетыту!

Апытанне

Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Падпішыцеся