Панкейкі

Панкейкі

Інгрэдыенты:

  • ражанка – 250 мл
  • яйкі – 2 шт. (невялікія)
  • цукар – 2 сталовыя лыжкі
  • соль – 1 дробка
  • мука – 140 г
  • разрыхляльнік – 1 чайная  лыжка без горкі
  • смятана – 100 г
  • цукровая пудра – 2 сталовыя лыжкі
  • карыца – дробка

Награваем ражанку, каб яна стала цёплай, дадаём яйкі, соль, цукар і старанна ўзбіваем венчыкам. Дадаём разрыхляльнік і муку, працягваем мяшаць,  пакуль усё гэта не ператворыцца ў аднастайную масу.

Паралельна добранька разаграваем патэльню, абмазаўшы яе алеем. Выліваем прыкладна траціну цеста, размяркоўваем па ўсёй патэльні і накрываем вечкам. Чакаем , пакуль ніжняя частка блінцоў стане залацістага колеру. Перагортваем і аналагічна смажым другі бок. Цеста  хопіць на тры выдатныя блінцы.

Змяшайце смятану і цукровую пудру і пакладзіце бліны адзін на адзін, змазваючы іх салодкай смятанай і пасыпаючы карыцай.

Замест смятаны можна выкарыстоўваць марозіва, мёд, варэнне, любыя ягады і садавіну, якія Вам падабаюцца.

Апытанне

Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Падпішыцеся