Сырны соус

Сырны соус

Інгрэдыенты:

  • вяршкі - 50 мл
  • плаўлены сыр - 200 г
  • сумесь перцаў - 1/2 чайнай лыжкі
  • сушаны  базілік - 1/2 чайнай лыжкі
  • молаты імбір - 1 дробка
  • мускатны  арэх - 1 дробка
  • часнок - 2-3 зубчыка
  • соль - па смаку

Сыр наразаем дробнымі кубікамі, змешваем з вяршкамі і растапляем на вадзяной лазні 8-10 хвілін. Добранька размешваем да аднастайнай масы. Дадаем здробнены часнок, соль, спецыі і базілік. Змешваем яшчэ разок і ўсё! Соус гатовы!

 

Калі атрымалася занадта густа, дадайце крыху вяршкоў.

Апытанне

Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Падпішыцеся