Салата «Лідар» з сырам «Рыўера Прэміум»

Салата «Лідар» з сырам «Рыўера Прэміум»

Інгрэдыенты на 6 - 8 чалавек:

  • Сыр «Рыўера Прэміум» - 150 г
  • Вяндліна варана-вэнджаная - 250 г
  • Курыца (грудка, філе) - 250 г
  • Шампіньены свежыя - 200 г
  • Яйка перапёлчына адварное - 10 шт.
  • Маянэз - 300 г
  • Абсмажаны  міндаль - 70 г
  • Соль па смаку
  • Кроп
  • Алей

 

Адварваем або абсмажваем курынае філе. Рэжам грыбы саломкай, абсмажваем на алеі. Націраем сыр «Рыўера Прэміум» на дробнай тарцы. Здрабняем абсмажаны  міндаль (можна проста адбіць яго малатком, папярэдне загарнуўшы ў ручнік). Наразаем вяндліну і курынае філе саломкай. Далей укладваем салату  пластамі: вяндліна, шампіньёны, курынае філе, маянэз, цёрты сыр, міндаль смажаны цёрты. Упрыгожваем перапёлчынымі яйкамі, нарэзанымі кружочкамі, а таксама нарэзанай зелянінай.

Парада кухара:

Усе інгрэдыенты салаты можна таксама змяшаць разам з перапёлчынымі яйкамі, заправіць маянэзам.

Апытанне

Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Удзельнічаць
Закрыць

Апытанне

1
  • Паважаны спажывец! Ці задаволены Вы даступнасцю прадукцыі прадпрыемства ў гандлёвай сетцы Вашага горада?

Падпішыцеся