Гісторыя развіцця

Бярозаўскі малочны завод заснаваны ў жніўні 1944 года. Абсталяванне складалася з некалькіх ручных сепаратараў, ручной драўлянай маслабойкі, а асартымент выпускаемай прадукцыі складаўся з масла, малака , тварагу.

  • У 1959 годзе пабудаваны парамеханізаваны завод з перапрацоўкай 30 тон малака за змену.
  • У 1967 годзе быў запушчаны ў эксплуатацыю механізаваны масласырзавод. Перапрацоўка сыравіны – 50 тон за змену.
  • У 1968 годзе асвоеная вытворчасць сыру “Расійскі”. Гадавая выпрацоўка сыру – да 650 тон, масла сметанковага – 1200 тон, цэльнамалочнай прадукцыі – 8 тысяч тон, марозіва – 120 тон.
  • У 1975 годзе ўведзены ў эксплуатацыю цэх па вытворчасці ЗЦМ.
  • У 1981 годзе пачата рэканструкцыя і ў снежні 1986 года ўведзена ў эксплуатацыю першая чарга  Бярозаўскага сыроробнага камбіната з вытворчай магутнасцю па перапрацоўцы сыравіны – 280 тон за змену ў пераліку на малако.
  • З 1987 года на прадпрыемстве вядзецца цэхавая форма ўліку затрат.
  • У снежні 1987 года здадзена ў эксплуатацыю другая чарга  - цэх цэльнамалочнай прадукцыі магутнасцю 100 тон малака за суткі, а ў пачатку 1988 года – цэх плаўленых сыроў.
  • У 1998 годзе запушчана новая лінія па вытворчасці марозіва.
  • У 2002 годзе – запуск лініі розліву малочных напояў.
  • Кастрычнік 2003 года – далучэнне ААТ “Івацэвіцкі малочны завод”.
  • У снежні 2005 года быў набыты  РСУП “Племянны завод “Прамень” ( пераўтвораны ў сельскагаспадарчы філіял “Прамень”).
  • У снежні 2006 года запушчана аўтаматызаваная лінія па выпуску сыроў цвёрдых. Прадукцыйнасць – 30 тон сыру за суткі.
  • Люты 2007 года – далучэнне ААТ “ Іванаўскі малочны завод”.
  • 2008 год – запуск лініі ўпакоўкі нарэзанага сыру і аўтаматаў па вытворчасці сыру плаўленага “Прэзент”.
  • У верасні 2011 года набыты СВК “Земляроб” (увайшоў у склад сельскагаспадарчага філіяла “Прамень”).
  • У 2011 годзе запушчана другая аўтаматызаваная лінія па выпуску сыроў цвёрдых прадукцыйнасцю 40 тон сыру за суткі.
  • Аб’ём перапрацоўкі малака складае 100 тон малака за суткі.
  • 2014 год – мадэрнізацыя халадзільна-кампрэсарнага цэха.Уведзена ў эксплуатацыю сушыльня малочнага цукру. Пуск працэсу нарэзкі і ўпакоўкі парцыённага сыру прадукцыйнасцю 1000 кг/г.
  • Снежань 2015 года – пуск аб’екта па па вытворчасці сухіх малочных прадуктаў на вытворчых плошчах  Іванаўскага цэха.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Асноўныя віды выпускаемай прадукцыі: сыр цвёрды і плаўлены, масла жывёльнае, цэльнамалочная прадукцыя, сухая сыроватка, казеін. Асартымент налічвае больш за 200 найменаванняў.

 

Дзякуючы ўкараненню сучасных тэхналогій і абсталявання каля 50% выпускаемай прадукцыі  экспартаарыентаваная.

Опрос

Какие критерии являются для вас определяющими при выборе питьевого йогурта?

Участвовать
Закрыть

Опрос

1 2 3 4
  • Какие критерии являются для вас определяющими при выборе питьевого йогурта?

Подпишитесь